Дрэс-код для настаўнікаў: «Голыя ногі, хай і вельмі прыгожыя, не вітаюцца»
Настаўнікі ў школах павінны прытрымлівацца пэўных правілаў дрэс-кода: не насіць нічога яркага і дзёрзкага, апранаць калготы і туфлі з закрытай пяткай, пазбягаць доўгіх пазногцяў і яркага макіяжу. Такія рэкамендацыі былі разасланыя ў навучальныя ўстановы Брэста.
Распрацоўшчыкам правілаў, як апранацца і як фарбавацца настаўнікам, з'яўляецца прадстаўнік Міністэрства адукацыі Беларусі, а ў нядаўнім мінулым дэпутат Уладзімір Здановіч. Што цікава,
рэкамендацыі былі прыдуманы дэпутатам яшчэ каля года таму, аднак менавіта цяпер яны аказаліся апублікаванымі і актыўна абмяркоўваюцца як выкладчыкамі, якіх яны непасрэдна тычацца, так і вучнямі і іх
бацькамі.
«Патрабаванне да знешняга выгляда педагагічных работнікаў не павінна ператварыцца ў імкненне апрануць усіх аднолькава, а ўжо тым больш у цкаваньне асобных настаўнікаў або іх прыніжэнне
з боку адміністрацыі. У гэтым тонкім і вельмі далікатным пытанні галоўнае — вытрымаць
такт, улічваць усе нюансы таго ці іншага ўчынку і асаблівасці жыцця чалавека, у тым ліку яго матэрыяльныя магчымасці», — гаворыцца ў рэкамендацыях па дрэс-коду настаўнікаў, з чаго можна зрабіць выснову, што яны носяць перш за
ўсё рэкамендацыйны, але не абавязковы характар.
Тым не менш, некаторыя парады для настаўнікаў здаюцца вельмі цікаўнымі, і таму мы іх цытуем і прадстаўляем на суд нашых чытачоў.
Адзенне: «Лічыцца непрыстойным весці ўрок у джынсах; спартыўнай вопратцы (за выключэннем настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя, рытмікі і да т.п.); вопратцы з
махрамі, бліскаўкамі, карункамі, вялікімі яркімі гузікамі, вопратцы, якая пакідае адкрытай вобласць жывата, міні-спадніцы, спадніцы з вялікім разрэзам, празрыстай блузцы або блузцы з вельмі глыбокім
дэкальтэ; понча і падобных яму бясформавых накідках; "цыганскіх" спадніцах і д. т. п. Адзенне для школы (гімназіі, ліцэя) не павінна быць занадта абліпальным і з яркай расфарбоўкай.
Не дапускаюцца калготкі і панчохі ў буйную сетку, клетку або ў кветачку. Голыя ногі, хай і вельмі прыгожыя, таксама не вітаюцца, нават у вельмі гарачае надвор'е».
Абутак: «Дзелавы стыль таксама не прымае красоўкі (зноў жа за выключэннем настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя), шлапакі і любы абутак з незакрытай пяткай, адкрытыя
басаножкі, боты вышэй за калена. Абутак павінны быць строгіх класічных формаў, на невысокім ўстойлівым абцасе (не вышэй за 6 см), ні ў якім разе не масіўны і не крохкі».
Прычоска, макіяж, манікюр, упрыгожванні: «Прычоска або кладка павінны пакідаць адкрытым твар, бо, па-першае, глядзяцца акуратней, і, па-другое, адкрыты твар выклікае
больш даверу. Занадта доўгія распушчаныя валасы, афрыканскія касічкі, дрэды — усё гэта таксама не для школьнага настаўніка. Макіяж павінен быць някідкім і лёгкім. У манікюры
варта пазбягаць двух крайнасцяў: недагледжаных або занадта доўгіх і яркіх пазногцяў. Упрыгожванні не павінны бліскацець, быць грувасткімі, звінець, усе гэтыя фактары будуць адцягваць вучняў ад
сутнасці матэрыялу. Традыцыйна лічыцца, што павінна быць не больш за тры упрыгожванні».
interfax.by