ДПК: Літва не хоча вырашаць праблемы на мяжы з Беларуссю

Дзяржпагранкамітэт Беларусі пракаментаваў заяву кіраўніка МЗС Літвы Лінаса Лінкявічуса аб неабходнасці стварэння двух новых пунктаў памежнага пераходу. Як заявілі ў ДПК, Беларусь ужо неаднаразова прапаноўвала Літве рашэнне праблемы чэргаў на мяжы. У прыватнасці, яшчэ ў 1995 годзе было заключана пагадненне аб пунктах пропуску.



4lyun_w465h262.jpg

Аднак Літва, увайшоўшы ў Шэнгенскую зону, змяніла статус шэрагу пунктаў пропуску з міждзяржаўнага на спрошчаны, адзначылі ў беларускім памежным ведамстве.


Улетку 2012 года Беларусь зноў прапанавала змяніць дзеючае пагадненне, пераўтварышы ў міжнародныя пункты спрошчанага пропуску "Відзы — Вярачус", "Мальдзевічы — Адуцішкіс", "Лоша — Шумскас". Аднак Літва заявіла, што не мае намеру разглядаць гэтае пытанне без рэалізацыі пагаднення аб парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый, якое хоць і было ратыфікавана дзвюма краінамі, але з-за пакуль не ўступіла, перадае БелаПАН.


Беларускі ж бок заяўляе, што спачатку варта стварыць умовы для нармальнага функцыянавання малога прыгранічнага руху, а толькі потым рэалізоўваць магчымасці, якія прадстаўляюцца пагадненнем. У адваротным выпадку пры існуючых чэргах і шчыльнасці патоку малы прыгранічны рух захлісне мяжу, стаўшы "вялікім прыгранічным стаяннем", заявілі ў ДПК.


Як паведамляў Тэлеграф, міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю дрэнная і не робіць Літве гонару. Паводле яго слоў, для яе вырашэння і трэба прадпрымаць узгодненыя рашэнні. У прыватнасці, ён прапануе паляпшаць інфраструктуры пастоў, рэалізоўваць праект электроннай мяжы, каб перавозчыкі маглі загадзя рэзерваваць час перасячэння мяжы. Таксама ён казаў пра магчымасць з'яўлення двух новых памежных пунктаў, каб паменшыць чэргі.

telegraf.by