Дылема маральнага і матэрыяльнага
У кіраўніка Беларусі сплагіяцілі, калі так можна выказацца, метад закручвання гаек. Суседзі з усходу і захаду паціху прад’яўляюць адміністрацыі Лукашэнкі ўсё больш патрабаванняў. І выглядае на тое, што “чырвоны дом будзе вымушаны пайсці некаму з бакоў на саступкі.
У кіраўніка Беларусі сплагіяцілі, калі так можна выказацца, метад закручвання гаек. Суседзі з усходу і захаду паціху прад’яўляюць адміністрацыі Лукашэнкі ўсё больш патрабаванняў. І
выглядае на тое, што “чырвоны дом будзе вымушаны пайсці некаму з бакоў на саступкі.
Падкарэктаваць сваю палітыку “і нашым, і вашым, і нікому Аляксандра Лукашэнку стымулюе і расстаноўка знешнепалітычных сілаў перад прэзідэнцкімі выбарамі. Бо і Бруселю сябрамі не
сталі, і Масква расчараваная. Беларусь не першы год настойвае на аднаўленні статуcу адмыслова запрошанага для беларускага парламента ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Апошнім часам у ПАСЕ
гаварылі, што гэта магчыма, калі ў краіне будзе ўведзены хаця б мараторый на смяротную кару. Але калі афіцыйны Мінск кідаўся выконваць чужыя ўмовы? Наадварот, у сакавіку былі прыведзеныя ў выкананне
чарговыя два смяротныя прысуды.
На гэтым тыдні Мінск наведала дакладчыца па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Сініка Хурскайнен. І заявіла, што адмена смяротнага пакарання
з’яўляецца галоўнай, але далёка не адзінай умовай аднаўлення для Беларусі статусу спецзапрошанага ў ПАСЕ. Цяпер будзе разглядацца сітуацыя са свабодай СМІ, правамі чалавека і дэмакратыяй.
Разам з тым, як перадае БелаПАН, спадарыня Хурскайнен мяркуе, што падчас прыняцця рашэння аб адмене смяротнай кары ў Беларусі трэба ўлічваць грамадскую думку, якая на дадзены момант такі лібералізм
не падтрымлівае.
Вынік візіту еўрапейскага палітыка будзе зразумелы ў верасні. Да таго часу Сініка Хурскайнен мусіць падрыхтаваць адмысловую справаздачу пра сітуацыю ў краіне. Увага будзе надавацца ключавым для ПАСЕ
пазіцыям — правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона. Папярэднік Хурскайнен Андрэа Рыгоні ў свой час сабраў матэрыял для справаздачы, якая паказала беларускую ўладу з непрыгляднага
боку. Беларусь з’яўляецца адзінай еўрапейскай дзяржавай, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы, бо не адпавядае крытэрам гэтай арганізацыі. Разам з тым ёсць меркаванне, што, адпраўляючы
спецдакладчыка ў Беларусь, ПАСЕ дэманструе гатоўнасць падумаць наконт таго, як можна палепшыць адносіны з нашай краінай і тым самым паказаць уладам гатоўнасць пэўнай падтрымкі ва ўмовах абвастрэння
адносінаў з Расіяй.
Пасля бясконцых “войнаў і паказальных дэмаршаў Расія і Беларусь зрабілі адна адной невялікія рэверансы. У снежні гэтага года Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)
узначаліць Аляксандр Лукашэнка, ён ужо заявіў пра сваю гатоўнасць прыняць старшынства. “Нас гэта вельмі радуе, — сказаў Дзмітрый Мядзведзеў пасля завяршэння нефармальнага
саміту АДКБ у Ерэване. Год таму ў разгар “малочных войнаў Беларусь праігнаравала пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ. Мінск заявіў, што лічыць немагчымым абмяркоўваць
пытанні ваеннай бяспекі ва ўмовах, калі пад пагрозу ставіцца эканамічная бяспека Беларусі. Цяпер на аналагічны прынцып Лукашэнка не пайшоў — адносіны з Расіяй, якая падтрымлівала дзейсны
рэжым многія гады, і без таго на ладан дыхаюць. А выбары ўсё бліжэй.
Да слова, у Ерэване Лукашэнка меў магчымасць сустрэцца з цяперашнім прэзідэнтам Кыргызстана Розай Атунбаевай. Але інфармацыі пра тое, што палітыкі закранулі спрэчную тэму — Курманбека
Бакіева, які атрымаў у сінявокай прытулак, — не было. Не меў Лукашэнка двухбаковых сустрэч і з іншымі калегамі-прэзідэнтамі.
Знешнепалітычныя адносіны Беларусі на двух найбольш важных вектарах — Еўрасаюза і Расіі — завіслі. Лукашэнка стрымліваецца ад разгромнай крытыкі Крамля, але і ў прыяцелі ЕС пакуль
не набіваецца. Цярпенне і яшчэ раз цярпенне спатрэбіцца ў такой няпростай сітуацыі.
Стрыманыя міжнародныя стасункі хіба што разбаўляюць скандалы з дыпламатамі. Часовы кіраўнік дыпмісіі Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйн падаў у адстаўку ў сувязі з сексуальным скандалам. 20-гадовая
жыхарка Мінску абвінаваціла дыпламата ў дамаганнях. У якасці доказу былі прад’яўленыя фота, на якіх дыпламат абдымаецца з дзяўчатамі, і апошнія відавочна не супраць гэтага. Хто вінаваты і ў
чым увогуле, разабрацца значна больш складана, чым паставіць пляму на кар’еры. Міністэрства замежных спраў прыняло прашэнне аб адстаўцы Лахтэйна. Эстонскі дыпламат інцыдэнт звязвае з
дзейнасцю спецслужбаў Беларусі, якія і праўда былі заўважаныя на кампраматах пікантнага характару.
Скандальчык з суседкай-Літвой, наадварот, быццам бы прыглушылі. Пару тыдняў таму быў затрыманы па абвінавачванню ў правозе наркотыкаў на тэрыторыю Беларусі кіраўнік коннай паліцыі Вільнюса Лаймонас
Банкаўскас. Цяпер увесь матэрыял справы перададзены беларускай пракуратуры, а спадара Банкаўскаса адпусцілі на свабоду. Віленскі паліцэйскі сваю віну катэгарычна адмаўляе і сцвярджае, што наркотыкі
яму падкінулі. Справу літоўца нават трымае на кантролі прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ. “Мы бачым пазітыўныя тэндэнцыі і ў супрацоўніцтве з Беларуссю, у першую чаргу ў сферы бізнесу, у нашых
прадпрымальнікаў добрыя палітычныя ўмовы для працы там. Гэта ўжо відавочна і стала прыкметна за апошні год. На дзяржаўным узроўні дачыненні таксама паляпшаюцца. У межах гэтых адносінаў я неўзабаве
спадзяюся на добрыя навіны, — заявіла спадарыня Грыбаўскайтэ пасля сустрэчы з пасламі ў прэзідэнцкім палацы. Хаця б у нейкім кірунку знешняя палітыка Беларусі не ў поўным
дэкадансе.