Дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага не пусцілі ў Беларусь на хакейны чэмпіянат свету

Услед за кіраўніком шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцінам Углам,  на Чэмпіянат свету па хакеі не пусцілі дэпутата Еўрапейскага парламента Марэка Мігальскага.  



migalski_22.jpg

Уначы 12 траўня ён быў спынены ў Берасці, калі пасажыры цягніка з Варшавы праходзілі памежны кантроль.

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі  вядомы сваімі рашучымі заявамі ў дачыненні да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, і з'яўляецца актыўным прыхільнікам жорсткіх мер у дачыненні да беларускага рэжыму. Таксама еўрадэпутат праводзіў кампанію па байкоту Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі з-за рэпрэсій супраць апазіцыі.

 

Марэка Мігальскага разам з калегамі да раніцы трымалі на беларускай мяжы ў чаканнні зваротнага цягніка ў Польшчу.

 

spring96.org
http://spring96.org/be/news/70964