Дашкевіч заступіўся за Саннікава

Наста Палажанка атрымала ліст ад Змітра Дашкевіча, амаль цалкам прысвечаны Андрэю Саннікаву.

Наста Палажанка атрымала ліст ад Змітра Дашкевіча, амаль цалкам прысвечаны Андрэю Саннікаву.

«Падпісаўшы прашэнне аб памілаванні, Саннікаў робіць адзіна правільны і магчымы ўчынак у той сітуацыі, у якой ён знаходзіцца. Пры ўсёй маёй павазе да Дзмітрыя Уса ды іншых мужных людзей, якія пацярпелі ад пераследу за Выбары–2010, яны не зведалі і адной дзясятай таго гвалту, фізічных і маральных здзекаў, якія зведаў Андрэй Алегавіч. У дадатак да ўсяго гэтага існуе рэальная пагроза жыццю і здароўю ягонай сям’і. У такіх абставінах любы мусіў бы ўсімі магчымымі сродкамі абараняць сваіх родных», — напісаў у лісце Зміцер Дашкевіч.

«Ліст кароткі. Магчыма, баяўся што ён не пройдзе цэнзуру і таму не расцягваў», — зазначыла нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

Паводле mfront.net