Дар'я Домрачава: На лыжах ў мяне кіламетраж больш, чым на аўтамабілі

Прабег аўтамабіля беларускай біятланісткі ў восем разоў менш агульнага кіламетражу на трэніроўках.



bafe889c788ee5b750ec23ae13bacd57.jpg

"У кароткія прыезды дадому перасоўваюся ў асноўным за рулём. Але калі палічыць у суме, на лыжах у мяне кіламетраж больш, чым на аўтамабілі. Напрыклад, прабег майго аўто на дадзены момант — 17 тыс. rіламетраў, калі груба і прыблізна палічыць кіламетраж, які я пераадолела на трэніроўках за сваё жыццё, гэтая лічба будзе роўная 140 тыс. кіламетраў", — распавяла спартсменка ў інтэрв'ю onliner.by.

Распавяла біятланістка і пра свае аўтамабільныя звычкі:

"Звычка - гэта, напэўна, маршрут паездкі. Часцей за ўсё гэта дарога ў Раўбічы і назад. А таксама куча спартыўнага інвентара ў багажніку — таксама своеасаблівая звычка. Ну а музыка за рулём — абавязковая ўмова добрай паездкі".

Дар'я Домрачава з'яўляецца ўладальніцай BMW X6.

content.onliner.by__news_2015_06_de_91413a4c2c1ea7090745cb1a746de694.jpeg