Да Паўла Севярынца не пусцілі адваката
Да сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які знаходзіцца пад адміністратыўным арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у перавулку Акрэсціна, 6 траўня не пусцілі адкавата.
"Учора да Паўла на Акрэсціна не пусцілі адваката. Адвакат чакаў дазволу амаль 6 гадзін — безвынікова”, — адзначыла маці палітыка Таццяна Севярынец.
Нагадаем сустаршыня БХД быў затрыманы 1 траўня пасля несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Менска. 2 траўня яму прысудзілі 15 сутак арышту.
bchd.info