Чацвёра затрыманых у лазні жодзінцаў абвясцілі галадоўку
Затрыманне адбылося ў прыватнай хаце.

Чацвёра затрыманых у лазні жодзінцаў абвясцілі галадоўку. Гэта Саша Кавалёў, Яўген Шалепень, Станіслаў Рэпкін і Яўген Літвінаў, паведамляе “Вясна”.
Таксама ёсць інфармацыя, што вечарына ў прыватнай лазні, на якой было затрымана блізу 20 чалавек, адбывалася без ані якой сімволікі. БЧБ-сцяг там з'явіўся пасля таго, як прыехала міліцыя. І ўжо дакладна не тыя, хто сабраўся ў лазні, паклалі яго на падлогу.