«Цынізм улады зашкальвае». Рэжысёр парадаў 3 ліпеня адмовіўся ад узнагародаў
У сувязі з апошнімі палітычнымі падзеямі Вячаслаў Панін апублікаваў
рэзкі ліст. Нагодай для яго стала масавае ганараванне ўрадавымі
ўзнагародамі сілавікоў, — паведамляе Наша Ніва.
![panin_19_1.jpg panin_19_1.jpg](/img/v1/images/panin_19_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Цынізм улады зашкальвае. Прызнаюся, гэта абразліва для мяне. Я не хачу стаяць у адным шэрагу з людзьмі, якія ўчора знішчалі і калечылі мой народ. Я выходжу з гэтага шэрагу, — піша Панін.
Я раблю крок наперад і станаўлюся ў адзін шэраг з Латушкам і ўсімі купалаўцамі, людзьмі сумленнымі, прынцыповымі і сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.
Я вяртаю ўлады гэтую купку, як іх іранічна называла Фаіна Ранеўская, «пахавальных прыладаў». У кантэксце сённяшняга дня гэтая іронія набывае падвойны злавесны сэнс.
Я вяртаю званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў», медаль Францыска Скарыны і іншыя менш значныя медалі і знакі адрознення. Гэта мой грамадзянскі ўчынак і іначай у дадзеным выпадку я паступіць не магу.
І яшчэ таму, што патрыятызм для мяне не пусты грукат ідэалагічнай бразготкі, а адказнасць і павага да свайго народа.
Я ні ў якім разе не заклікаю пераймаць мой прыклад, але разам з катамі я не магу і не хачу знаходзіцца ў адным шэрагу. Знакі адрознення і дакументы на ўзнагароды я вярну ў Міністэрства культуры ў найбліжэйшы час.
Грамадзянін сваёй краіны Вячаслаў Панін».
Вячаслаў Панін — мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады. Таксама
ён ажыццяўляў пастаноўку масавых дзяржаўных святаў, напрыклад, парадаў
на 3 Ліпеня, адкрыцця Чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску.
https://nn.by