Былы палітвязень Васіль Парфянкоў атрымаў украінскае грамадзянства (відэа)

Беларускі экс-палітвязень падаў дакументы ў міграцыйную службу і распавёў СБУ, чаму ён не можа вярнуцца ў Беларусь.



parfenkov_dobrotvor.jpg

belprauda.org

«Сябро» распавёў, што на яго ў Беларусі заведзеныя дзве справы: першая – дзейнасць па абароне нацыі ў Беларусі, другая – за найміцтва за яе межамі, а менавіта ўва Украіне. СБУ накіравала запыт у беларускі КДБ, яго словы пацвердзіліся. І вось нядаўна наш сабрат атрымаў пашпарт грамадзяніна Украіны!», — напісаў у сваім «Facebook’у» кіраўнік добраахвотніцкага батальёну ОУН Мікола Каханоўскі.

«Васіль Парфянкоў “Сябро” — фігура даволі вядомая ў Беларусі, як змагар з рэжымам Лукашэнкі. Ва Украіне праявіў сябе, праявіў сябе як смелы і дысцыплінаваны воін Добробату ОУН. Добра ваяваў у Пясках. Правёў там два месяцы і быў паранены, цяпер на рэабілітацыі», — напісаў Каханоўскі.

«Мы ўспрымаем гэтую вайну як сваю. Таму што і ў нас, і ва Украіны агульны вораг — так званы расійскі імперыялізм», — распавёў у красавіку 2015 года belsat.eu экс-палітзняволены.