Былы брэнд-менеджар холдынгу «Атлант-М» наляпіў «Пагоню» на дах свайго «Mini Cooper»
Ілля Прохараў, былы брэнд-менеджар холдынгу «Атлант-М», упрыгожыў дах свайго "Mini Cooper" выявай "Пагоні".
«Я вельмі люблю наш беларускі герб «Пагоня», і вельмі люблю наш бел-чырвона-белы сцяг. Да гэтага часу ў мяне ёсць некалькі дакументаў з «Пагоняй»: атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы і працоўная кніжка. На маім першым пашпарце незалежнай Рэспублікі Беларусь годна красаваўся менавіта вершнік на кані. І гэта было чартоўскі прыгожа!» — піша Ілля Прохараў на сваёй старонцы.
belsat.eu, паводле facebook.com/viachorka