Брэст. Суд не задаволіў скаргу на чыноўніка

У Ленінскім судзе Брэста агучана рашэнне па скарзе актывіста Руху «За Свабоду» Сяргея Вакуленкі на намесніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава. Суд палічыў, што чыноўнік не парушыў закону аб зваротах грамадзян. «Скаргу пакінулі без задавальнення. Суддзя спаслаўся на тое, што выканкам, у адпаведнасці з артыкулам 15 Закону аб зваротах грамадзян, даў нам поўны адказ», — паведаміў грамадскі актывіст Сяргей Вакуленка.

У Ленінскім судзе Брэста агучана рашэнне па скарзе актывіста Руху «За Свабоду» Сяргея Вакуленкі на намесніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава.

Суд палічыў, што чыноўнік не парушыў закону аб зваротах грамадзян. «Скаргу пакінулі без задавальнення. Суддзя спаслаўся на тое, што выканкам, у адпаведнасці з артыкулам 15 Закону аб зваротах грамадзян, даў нам поўны адказ», — паведаміў грамадскі актывіст Сяргей Вакуленка.

Вакуленка скардзіўся на тое, што чыноўнік парушыў закон аб зваротах грамадзян: чыноўнік не даў на запыт актывістаў поўнай інфармацыі пра рэканструкцыю гандлёвага цэнтру «Масква» ў Брэсце. Сяргей Вакуленка кажа, што праз запыт у гарвыканкам яны хацелі даведацца, ці ўзгоднена рэканструкцыя будынка з Міністэрствам культуры.

«У нас ёсць копія дакументу, які абавязвае фірму “Санта-Сервіс узгадніць працы з Міністэрствам культуры. Аднак у судзе юрыст гарвыканкаму, які па дамоўленасці прадстаўляў інтарэсы Хафізава, нават і не ведаў пра такі дакумент. Наколькі мы разумеем, гарвыканкам абавязвае фірмы ўзгадняць рэканструкцыю будынкаў з Міністэрствам культуры, аднак выкананне гэтага ўзгаднення не кантралюе. Гэта можа быць пагрозай для гістарычнай спадчыны», — кажа Сяргей Вакуленка.

Мясцовы каардынатар Руху “За Свабоду Дзяніс Турчаняк кажа, што рашэнне раённага суда бузе абскарджвацца ў вышэйшых інстанцыях.

Паводле сайта Руху “За Свабоду