Брэст. Сацыял-дэмакраты узялі ўдзел у адзначэнні Дня незалежнасці Украіны
Дэлегацыя абласной абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Украіны.
Сацыял-дэмакраты разам з прадстаўнікамі консульства Украіны ў Брэсце, украінскай і беларускай грамадскасці ўсклалі кветкі ля помніка Тараса Шаўчэнкі. Пасля адбыўся кароткі мітынг. Перад удзельнікамі ўрачыстай нарады выступіў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП, які пажадаў міру, дабрабыту і працвітання украінскаму народу.
“Дзень Незалежнасці для кожнай краіны найвялікшае свята. Мы паважаем гістарычны выбар нашых суседзяў — шлях да незалежнасці. Зараз Украіна сутыкнулася з новымі выклікамі. І мы жадаем, каб на ўсёй яе тэрыторыі панаваў мір і спакой”, — пракаментаваў удзел сацыял-дэмакратаў у акцыі старшыня абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.
Паводле прэс-службы Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП