Брэсцкі інфармацыйны сайт «Першы рэгіён» прызнаны экстрэмісцкім

Суд Ганцавіцкага раёна 27 снежня 2021 года прызнаў рэгіянальны сайт «Першы рэгіён» экстрэмісцкім, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на праваабаронцаў «Вясны».

Лагатып сайта «Першы рэгіён»

Лагатып сайта «Першы рэгіён»


31 снежня доступ да сайта ў Беларусі быў заблакаваны. Сёння пракуратура паведаміла прычыны гэтага абмежавання: маўляў, на сайце была спасылка на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі. Пра тое, што сам сайт «Першага рэгіёна» прызнаны экстрэмісцкім, пракуратура не згадала.
Мала таго — у сваім паведамленні прэс-служба пракуратуры пакінула спасылку на гэты «экстрэмісцкі» сайт.