Больш за 5500 долараў сабралі для журналістаў, падазраваных у «справе БелТА»
#BY_help — кампанія салідарнасці, накіраваная на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій беларускіх уладаў, утвораная ў 2017 годзе пасля масавых затрыманняў на Дзень Волі, нагадвае «Радыё Свабода».
У межах кампаніі #BY_help за 10 дзён сабрана 5544 даляра на дапамогу беларускім журналістам, якія праходзяць падазраванымі ў «справе БелТА» , расказаў на Facebook праваабаронца Андрэй Стрыжак.
«На гэты момант асноўныя патрэбы па канфіскаванай тэхніцы закрытыя, але па-ранейшаму застаецца адкрытым пытанне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа, — піша Андрэй Стрыжак. — Далёка не кожны фігурант „справы БелТА“ зможа самастойна іх аплаціць. Таму збор працягваецца».
Ён прапануе дапамагчы грашыма праз Paypal, праз еўрапейскі банкаўскі рахунак або наяўнымі пры сустрэчы ў Мінску і ў Еўрасаюзе, а таксама падпісаць зварот з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў на сайце Zvarot.by.
#BY_help — кампанія салідарнасці,
накіраваная на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій беларускіх уладаў, утвораная ў
2017 годзе пасля масавых затрыманняў на Дзень Волі.