Больш за 60 % прадпрымальнікаў не бачаць прагрэсу ў пытанні зніжэння адміністрацыйных бар'ераў для вядзення бізнесу

 64,3% прадпрымальнікаў не бачаць прагрэсу ў пытанні зніжэння адміністрацыйных бар'ераў для вядзення бізнесу, сведчаць даныя апытання, праведзенага групай кампаній Satio па замове даследчага цэнтра ІПМ у красавіку.



registratsiya_ip.jpg

Удаследаванні ўзялі ўдзел прадстаўнікі 401 малога ці сярэдняга прадпрыемства прыватнай формы ўласнасці.

На пытанне, ці згодныя рэспандэнты з высновамі міжнародных арганізацый аб тым, што за апошнія гады адміністрацыйныя бар'еры для вядзення бізнесу ў Беларусі істотна знізіліся, 29,7 % адказалі, што яны не адчулі змяненняў. 14,7 % апытаных заявілі, што не згодныя з высновамі Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі пра зніжэнне адміністрацыйных бар'ераў і лічаць, што сітуацыя значна пагоршылася. Пра тое, што, з іх пункту гледжання, сітуацыя "крыху пагоршылася", паведамілі 21,7 % рэспандэнтаў.

Пры гэтым 14,5 % апытаных прадпрымальнікаў лічаць, што абнародаваныя ўладамі намеры па далейшым змяншэнні адміністрацыйных бар'ераў будуць паслядоўна рэалізоўвацца, 31,4% упэўненыя, што яны будуць рэалізаваныя "ў нейкай ступені", 20,9% рэспандэнтаў выбралі варыянт адказу "гэта ўсяго толькі намеры".

Паводле дадзеных апытання сярод кірункаў магчымых рэформ, якія бізнес лічыць актуальнымі, лідзіруюць істытуцыйная рэформа (забеспячэнне роўных умоў для ўсіх суб'ектаў гаспадарання, абароны правоў прыватнай уласнасці), рэформа рынку працы (неўмяшанне ва ўстанаўленне заработнай платы на прыватных прадпрыемствах, адмена кантрактнай сістэмы), а таксама рэформа дзяржаўных прадпрыемстваў (пераход да іх крэдытавання на рыначных прынцыпах, рэструктурызацыя вертыкальна інтэграваных кампаній).

БелаПАН