Бюст Калініна ў Светлагорску аблілі фарбай і дэмантавалі
Раніцай 8 траўня жыхары Светлагорска ўбачылі, што бюст Міхаіла Калініна захутаны зялёным матэрыялам. Пры блізкім разглядзе апынулася, што скрозь тканіну праступаюць чырвоныя сляды, якія таксама бачныя і на плітцы вакол манумента.

Светлагорскі гарадскі партал выказвае згадку, што бюст быў абліты фарбай.

Праз некаторы час бюст быў дэмантаваны.


У Светлагорск "ўсесаюзнага старасту" прывезлі з Прудка і 5 верасня ўсталявалі на скрыжаванні вуліц Калініна і Свярдлова.
