Белстат: каля 28% хатніх гаспадарак не задаволеныя жыллём
У Беларусі большасць хатніх гаспадарак (71,8%) задаволены сваімі жыллёвымі ўмовамі, 19,3% — хутчэй не задаволены, 8,9% — зусім не задаволеныя. Як паведамілі ў Белстаце, гэта паказалі вынікі праведзенага абследавання.
Cярод хатніх гаспадарак, незадаволеных жыллёвымі ўмовамі, 32,3% адзначылі ў якасці асноўнай прычыны незадаволенасці недастатковую плошчу жылля.
Таксама 31% незадаволены жыллёвымі ўмовамі з-за адсутнасці асобнага жылля, 21,0% — з-за адсутнасці камунальных выгод.
З незадаволеных сваімі жыллёвымі ўмовамі 42,4% хатніх гаспадарак плануюць іх палепшыць. Пры гэтым сярод хатніх гаспадарак, якія пражываюць у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, гэты паказчык склаў
46,7%, у сельскіх населеных пунктах — 30,4%.
Асноўныя сацаб'екты знаходзяцца ў паўгадзіннай даступнасці
Па выніках праведзенага абследавання выяўлена, што асноўныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры для большасці хатніх гаспадарак знаходзяцца ў зоне паўгадзіннай даступнасці.
Найлепшыя характарыстыкі тэрытарыяльнай даступнасці маюць аб'екты галіны "раздробны гандаль і грамадскае харчаванне". У зоне 15-хвіліннай пешай даступнасці знаходзіцца
бліжэйшая харчовая крама для 86,3% хатніх гаспадарак.
Сярод устаноў сістэмы аховы здароўя найбольш тэрытарыяльна даступнымі для насельніцтва рэспублікі з'яўляюцца аптэкі. У 66,1% хатніх гаспадарак дарога пешшу да аптэкі займае не больш за 15
хвілін. Што тычыцца бліжэйшых арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць амбулаторную дапамогу (паліклінік, фельчарска-акушэрскіх пунктаў і таму падобнае), то толькі 39,4% хатніх гаспадарак указалі на
іх размяшчэнне ў зоне 15-хвіліннай пешай даступнасці.
Высокая цана лекаў — галоўная праблема ў лячэнні беларусаў
Па выніках абследавання, у 11,8% насельніцтва на працягу года былі выпадкі, калі яны мелі патрэбу ў лекавых сродках і медыцынскіх таварах, але не змаглі іх набыць, пры гэтым 69,6% з іх назвалі
асноўнай прычынай недаступнасці лекавых сродкаў і медыцынскіх тавараў высокую цану на дадзеныя тавары, 29,3% — адсутнасць неабходных лекаў у аптэках.
На працягу года ў 11,7% жыхароў рэспублікі былі выпадкі, калі яны мелі патрэбу ў атрыманні медыцынскіх паслуг, але не мелі магчымасці іх атрымаць. У якасці асноўных прычын недаступнасці медыцынскіх
паслуг у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя названы адсутнасць неабходнага спецыяліста (42,8%) і вялікая чарга (39,0% выпадкаў), у недзяржаўных арганізацыях аховы здароўя — высокі кошт
медыцынскіх паслуг (86,0%).
Агульная задаволенасць якасцю медыцынскіх паслуг характарызуецца структурай суб'ектыўных ацэнак насельніцтва. Па выніках абследавання, 62,4% насельніцтва задаволеныя якасцю медыцынскіх паслуг,
прадастаўленых у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, 20,1% насельніцтва — не задаволеныя.
Як паказалі вынікі выбарачнага абследавання, кожны трэці жыхар рэспублікі (36,5%) звяртаўся па медыцынскую дапамогу ў недзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя. З іх 88,2% адзначылі задаволенасць якасцю
атрыманых медыцынскіх паслуг.