Беларусы арыштоўваюць польскія фуры

Беларускія ўлады арыштоўваюць польскія фуры. Асацыяцыя міжнародных аўтаперавозчыкаў у Польшчы паведамляе, што апошнім часам беларусы арыштавалі некалькі транспартных сродкаў, якія належаць польскім транспартным кампаніям.



images17.jpg

Тадэвуш Вільк з асацыяцыі кажа, што нават калі польскія перавозчыкі здзейснілі нейкія парушэнні, то такое пакаранне не з]яўляецца адэкватным. Паводле заяваў аўтаперавозчыкаў, польскія грузавікі арыштоўваліся на аснове дакументаў, падробленых беларускім бокам.

Тым часам уласнікі кампаніяў зазначаюць, што затрыманне аўтамабіля азначае адсутнасць заробкаў і даўгі па крэдытах і лізінгу.

Спроба высвятлення пытання з беларускім бокам не прынесла поспеху. Таму перавозчыкі хочуць звярнуцца па дапамогу да прэм'ер-міністра, міністра замежных спраў і чыноўнікаў ЕЗ.

www.radyjo.net