Беларускую сельгастэхніку актыўна прадаюць калгасам
Улады збіраюцца павялічыць фінансаванне дзяржаўнай праграмы па аснашчэнню сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацыяў аграпрамысловага комплексу.
Дзяржаўная праграма дзейнічае з 2011 г. Дадатковае фінансаванне прадугледжваецца адпаведнай пастановай ураду ад 10 жніўня 2015 г.
У дакуменце напісана, што «Беларусбанк» дадаткова выдзеліць 140 млрд рублёў, «Белінвестбанк» і «Банк БелВЭБ» па 4,5 млн долараў. Паводле інфармацыі Нацбанка, у 2014 г. каля 40 % сельгаспрадпрыемстваў былі неплацежаздольнымі, паведамляе ej.by.
У пастанове таксама гаворыцца, што банкі павялічаць крэдытаванне мераў у падтрымку айчыннага экспарту. На што ў гэтым годзе будзе выдаткавана больш, чым урад планаваў першапачаткова — 1,5 трл рублёў, замест 1,3.