Беларускія сшыткі — беларускім дзеткам: акцыя БНФ да Дня Ведаў
З нагоды Дня Ведаў 1 верасня і пачатку новага навучальнага года Партыя БНФ ладзіць раздачу сшыткаў з беларускім арнаментам і нацыянальнай сімволікай.
Ад панядзелка 31 жніўня на сядзібе БНФ у Мінску (вул. Чарнышэўскага, 3) можна безкаштоўна атрымаць сшыткі на 12 аркушоў (у шырокую лінейку альбо ў звычайную клетку, цвёрдая вокладка) і сшыткі на 48 аркушоў з “Пагоняй” ды споклічам “Будзь беларусам, будзь пераможцам!” (у клетку).
Выдатны падарунак нашым дзеткам! Спяшайцеся — колькасьць сшыткаў для распаўсюду абмежаваная! Акцыя працягнецца да вычарпання набору сшыткаў.
Офіс Партыі БНФ адчынены з 10 да 20 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля — выходныя. Мапа даезду да сядзібы БНФ