Беларуская АЭС не адпавядае патрабаванням Канвенцыі Espo

Астравецкая атамная электрастанцыя, якая будуецца ў Беларусі парушае Канвенцыю аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (Канвенцыя Espo), пацвердзілі краіны-члены Espo.



biel_aes.jpg

Краіны-члены Espo на мінулым тыдні ў Жэневе зацвердзілі высновы, зробленыя 15 красавіка мінулага года камітэтам Espo пра тое, што праект Беларускай АЭС не адпавядае патрабаванням канвенцыі, паведамляе Міністэрства замежных спраў Літвы.
 

Па сцвярджэнні МЗС, Беларусь заклікалі выканаць патрабаванні канвенцыі Espo і ўлічыць пытанни, якія выстаўляюцца Літвой. Беларусі таксама прапанавана звярнуцца ў Міжнароднае агенцтва атамнай энергетыкі (МАГАТЭ), якое правядзе незалежную экспертызу абранай Беларуссю пляцоўкі для АЭС.