Беларусь далучыцца да міжнароднай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі"

Сёння з 20.30 да 21.30 Беларусь далучыцца да акцы "Гадзіна Зямлі". У многіх гарадах згасне падсветка будынкаў, пройдуць вулічныя акцыі для прыцягнення ўвагі да праблем змены клімату. "Гадзіна зямлі" — гэта найбуйнейшая экалагічная акцыя ў свеце. З дапамогай сімвалічнага дзеяння — выключэння святла — кожны чалавек у любым пункце зямнога шара можа прагаласаваць за здаровую планету.



ajpi.jpg

На адну гадзіну пагасне падсветка будынкаў на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, Нацыянальнай бібліятэкі, гандлёвага цэнтра "Сталіца", некаторых універсітэтаў Мінска, у Маскоўскім раёне адключыцца падсвятленне ўстаноў адукацыі. Акцыю падтрымалі МУС, МЗС, Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства энергетыкі і іншыя дзяржаўныя ўстановы.

У гэтым годзе акцыю таксама падтрымалі бізнес-кампаніі: аператар мабільнай сувязі МТС адключыць святло ў сваіх офісах па ўсёй краіне, а кампанія Velcom да акцыі ўстанавіла спецыяльныя кантэйнеры для ўтылізацыі батарэек у сваіх цэнтрах продажу і абслугоўвання. Да акцыі далучаюцца таксама рэкламная кампанія Leo Burnett ў Беларусі, гіпермаркеты Green, вытворца будаўнічых матэрыялаў Paroc.

"Сярод мерапрыемстваў, якія пройдуць у Мінску, варта адзначыць "Жывую бібліятэку", прысвечаную "Гадзіне Зямлі". Замест кніг з чытачамі сустрэнуцца цікавыя людзі, якім любы жадаючы зможа задаць пытанні: веган, сыраед, гарадскі ляснічы, аўтары экалагічных дабрачынных праектаў , ліквідатар ЧАЭС ", - паведамілі ў таварыстве "Зялёная сетка".

Штогадовая акцыя "Гадзіна Зямлі" арганізаваная Сусветным фондам дзікай прыроды і праходзіць з 2007 года. Акцыя праходзіць у 7 тысячах  гарадоў свету. Ініцыятарам "Гадзіны Зямлі" ў Беларусі выступае таварыства экалагічных арганізацый "Зялёная сетка" пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дэпартамента па энэргаэфектыўнасці.

Паводле БЕЛТА