Бяроза: праваабаронцы не згодны, што выказванні супраць уводу расійскіх войск на Украіну — распальванне нацыянальнай варожасці
Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч накіравалі касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд, у якой просяць адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна і накіраваць скаргу на разгляд у суд Бярозаўскага раёна іншаму суддзі.
Суд падтрымаў адозву Бярозаўскім райвыканкамам дазволу на пікет на 25 сакавіка. Суддзя Алена Нямкова і прадстаўнік пракуратуры ў судзе Аксана Гардзіенка таксама, як “нехта” ў райвыканкаме, убачылі ў адной з мэтаў пікету — выказванні пратэста супраць уводу расійскіх войск на тэрыторыю Украіны — распальванне нацыянальнай варожасці.
Па словах праваабаронцаў, суд па іх справе вынес палітычнае рашэнне. Суд узяў пад увагу толькі адзін бок, адмовіўшы праваабаронцам у хадайніцтве правесці лінгвістычную экспертызу і не падтрымаўшы іх жаданне даведацца адукацыю асобы, якая ўбачыла экстрэмізм у выказванні пратэсту супраць агрэсіі Расіі ў адносінах да Украіны.