Бярозаўка: бунт прывёў да падвышэння зарплаты
У сакавіку, пасля атрымання разліковых квіткоў за люты, працоўныя шклозавода "Нёман" запатрабавалі падвышэнні зарплат.
“Напярэдадні нам выдалі разліковыя лісткі за папярэдні месяц. Працоўныя ўбачылі, што іх заробак значна паменшыўся ў параўнанні са студзеньскім, і гэта выклікала ў іх
абурэнне, — распавёў адзін з працаўнікоў прадпрыемства.
У сакавіку, пасля атрымання разліковых квіткоў за люты, працоўныя шклозавода "Нёман" запатрабавалі падвышэнні зарплат.
“Напярэдадні нам выдалі разліковыя лісткі за папярэдні месяц. Працоўныя ўбачылі, што іх заробак значна паменшыўся ў параўнанні са студзеньскім, і гэта выклікала ў іх
абурэнне, — распавёў адзін з працаўнікоў прадпрыемства.
Раніцай 16 сакавіка працоўныя накіраваліся ў адміністрацыю прадпрыемства, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі кіраўніцтва заводу. Першапачаткова працоўных запэўнілі, што нічога страшнага не адбылося, невялікая памылка ў разліках і г.д., паабяцалі разгледзець сітуацыю пазней. І нават пажаліліся, што начальства зарабляе не больш працоўных.
Тады працоўныя запатрабавалі інфармаваць іх пра заробкі супрацоўнікаў адміністрацыі. На што атрымалі адказ, што адсутнічае электразабеспячэнне, і няма магчымасці падаць такую інфармацыю.
Далей падзеі развіваліся наступным чынам: працоўныя не пайшлі на дамаўленні і запатрабавалі падвышэнні зарплаты. Працаўнікі ранішняй змены выходзячы з прадпрыемства паведамілі сваім калегам пра тое, што адбываецца з зарплатай, і на прадпрыемстве прайшоў стыхійны збор, на якім працоўным паабяцалі зрабіць пералік налічаных зарплат. Калі выходзіла другая змена рабочых, адбыўся другі стыхійны збор. І працаўнікоў запэўнілі, што зарплаты падвысяць.
22 сакавіка працоўныя пачалі атрымліваць лютаўскую зарплату і заўважылі, што яна стала падобнай на папярэднюю, былі дададзены кампенсаванні, каму 100 тысяч, а каму і 500 тысяч беларускіх рублёў.
Пра маленькую перамогу на прадпрыемстве кажа Сяргей Трофимчик, былы працаўнік прадпрыемства, які зараз з’яўляецца кіраўніком руху "За Свабоду" па Гродзенскай вобласці:
— Гэта можна назваць нашай маленькай перамогай на прадпрыемстве. Па дадзеным факце відаць, што пратэстныя настроі ў нашай Бярозаўцы павялічваюцца. Лепш бы вядома было, каб працоўныя напісалі свае патрабаванні ў пісьмовай форме, тады начальству было б цяжэй "выкручвацца". Інакш можа так атрымаецца, што цяпер улады адступілі, а ў наступны месяц прыдумаюць больш прадуманую махінацыю і працоўныя не змогуць зрэагаваць.
Паводле сайта “Беларускія рэгіянальныя навіны