Белстат: за год насельніцтва краіны скарацілася на 94 тысячы
Белстат сёння апублікаваў зводку пра насельніцтва Беларусі на пачатак года. Лічбы ўражваюць.
Белстат сёння апублікаваў зводку пра насельніцтва Беларусі на пачатак года. Паводле звестак ведамства, 1 студзеня нас было 9 255 524 чалавекі. У гэтым ліку большасць гараджан — іх 7 232 095 чалавек. Калі знайсці на сайце ведамства старыя табліцы, можна даведацца, як змянялася насельніцтва ў папярэднія гады. Змяншэнне ўражвае.
Такім чынам, у 2022 год мы ўвайшлі ў колькасці 9,256 млн. Можна бачыць, як размеркавана насельніцтва па краіне.
Больш нагляднай і інфарматыўнай гэтая табліца выглядае, калі параўнаць яе з выкладкамі Белстата за 2019-2021 гады.
Такім чынам, зыходзячы з афіцыйных звестак, за апошні год колькасць жыхароў Беларусі зменшылася на 94 121 чалавека.
Але гэтай тэндэнцыі не адзін год. У 2019-ы мы ўваходзілі ў колькасці 9 429 257 чалавек. Калі адштурхоўвацца ад гэтай лічбы, то за апошнія тры гады страты (рознай прыроды) склалі 173 733 чалавекі.
Паводле «Анлайнера».