«Белавія» прэзентавала новую ліўрэю з васільком

Бела-блакітны самалёт, з васільком на хвасце — такім цяпер стаў адзін з самалётаў Boeing 737-800 кампаніі «Белавія».

avia.jpg

Здымак выклаў у свой instagram аваяспотэр jenschuld. Ён зрабіў фота самалёта, калі «Боінг» выконваў свой тэставы палёт на тэрыторыі аэрадрома Boeing Field, што непадалёк ад завода ў Сіэтле.
«Белавія» выляціць за самалётам у новай размалёўцы ўжо на наступным тыдні. Прыбудзе ў Мінск гэты борт 15 жніўня, прэзентацыя — у Нацыянальным аэрапорце Мінск у 11.00.

avia2.jpg

Дызайн самалёта беларусам дапамагалі распрацоўваць спецыялісты "Боінга". Як адзначаюць у авіякампаніі, рэбрэндынг закране не толькі афарбоўкі самалёта. Ужо ў гэтым самалёце будзе новы інтэр'ер, зменяцца і іншыя элементы стылю авіякампаніі.
Папярэдне дызайн з выкарыстаннем васілька для беларускіх самалётаў прапаноўваў Ілля Андрэеў.

avia3.jpg

Паводле tut.by