Беларуская дыктоўка ў Гродне да Дня Волі

Каля 150 чалавек пісалі ў Гродне беларускую дыктоўку, прымеркаваную да Дня Волі.

Верш Ларысы Геніюш "Мы - народ" прачытаў для дыктоўкі паэт Генадзь Бураўкін. Сярод тых, хто сёння пісаў дыктоўку, і Уладзімір Хільмановіч:

- Тэкст дыктоўкі чытаў Генадзь Бураўкін, які адмыслова прыехаў у Гродна. Зараз ідзе другая частка мерапрыемства, прымеркаванага да Дня Волі. Гэта прэзентацыя кніг Ларысы Геніюш, кніг і твораў, прысвечаных Васілю Быкаву, і інш. Прыехаў Сяргей Шафран. Завітаў да нас Алесь Камоцкі з невялікім канцэртам. Але ўсё было сёння ўрачыста, па-святочнаму.
Беларускую дыктоўку традыцыйна ў Гродне ладзіць Таварыства Беларускай Школы. У гэтым годзе ў супрацоўніцтве з Радыё Рацыя і незалежным тэлебачаннем Белсат. Дыктоўка - адзін з элементаў мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Волі. У сувязі з тым, што гарадскія ўлады не далі дазволу на мітынг у Гродне, дэмакратычныя актывісты заўтра складуць толькі кветкі да месцаў, звязаных з гісторыяй БНР, і помнікаў, дзе пакояцца змагары за незалежную Беларусь.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.