Беларуска-літоўская мяжа на Дзяды адкрые пункты спрошчанага пропуску

1 — 2 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь святкуецца Дзень Памяці памерлых — «Восеньскiя Дзяды». Штогод сотні людзей, прыбываюць у нашу краіну і традыцыйна наведваюць месцы пахаванняў блізкіх і родных. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у гэтыя дні імкнуцца наведаць месцы пахавання блізкіх сваякоў за межамі краіны.

ostro.by

ostro.by

У зоне адказнасці Лідскага пагранічнага атрада дзейнічаюць тры пункты спрошчанага пропуску. З 27 кастрычніка ў сувязі з пераходам Літоўскай Рэспублікі на зімовы час яны будуць працаваць па наступным графіку:
- пункт спрошчанага пропуску Доцішкі (з літоўскага боку — Эйшышкес): час працы штодня з 10:00 да 19:00 (час беларускі);- пункт спрошчанага пропуску Геранёны (з літоўскага боку — Кракуны) па суботах і нядзелях з 11:00 да 17:00 (час беларускі), 1 і 2 лістапада, 24, 25 і 31 снежня, 6 і 7 студзеня ў паказаны час;- пункт спрошчанага пропуску Піцкуны (з літоўскага боку — Нарвілішкес) час працы з 12:00 да 17:00 (час беларускі), пропуск ажыццяўляецца толькі ў пешым парадку 1 і 2 лістапада, 24 і 25 снежня, 6 і 7 студзеня.
Перасякаць Дзяржаўную мяжу ў названых пунктах спрошчанага пропуску змогуць фізічныя асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі самакіраванняў і населеных пунктаў Літоўскай Рэспублікі, а таксама на тэрыторыях населеных пунктаў сельскіх і пасялковых Саветаў Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прылягаюць да літоўска-беларускай мяжы.
Тавары, прызначаныя для рытуальных абрадаў (лампадкі, свечкі, вянкі і г.д.), у пунктах спрошчанага пропуску перамяшчаць праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь дазволена, але ў абмежаванай колькасці — па 1 адзінцы кожнага наймення як пры ўездзе ў краіну, так і пры выездзе
Паводле tops.gpk.gov.by