Беларусь заняла трэці радок у рэйтынгу кібербяспекі сярод краін СНД
У Глабальным рэйтынгу кібербяспекі (Global Cybersecurity Index 2017) Беларусь заняла 39-е месца. Аднак сярод краін СНД Беларусь абышлі толькі Грузія і Расія.
Грузія заняла 8-е месца ў Глабальным рэйтынгу кібербяспекі. а Расія — 10-е. Гэта значыць, калі браць у разлік толькі краіны СНД, то Беларусь, патрапіўшы на 39-ы радок, заняла «прызавое» трэцяе месца.
Калі ж паглядзець на постсавецкія краіны і проста суседнія дзяржавы, то вышэй за ўсіх у дадзеным спісе апынулася Эстонія, размясціўшыся на 5-ай пазіцыі. Суседняя Латвія знаходзіцца на 22-м месцы. Суседняя Польшча — на 33-м. У Літвы і Украіны справы з кібербяспекі ідуць горш. Яны занялі 57-е і 59-е месцы адпаведна.
Першыя радкі ў рэйтынгу кібербяспекі занялі Сінгапур, ЗША, Малайзія, Эстонія і Аман. Апошнія — Экватарыяльная Гвінея, Емен і ЦАР. Яны размяшчаюцца на 164-165-м месцах.
Цікава, што аўтсайдарам у сферы кібербяспекі ў Еўропе з'яўляецца... Ватыкан. Ён займае 161-ю пазіцыю ў Global Cybersecurity Index 2017.
Паводле thinktanks.by