Беларусь увайшла ў лік лідараў па хуткасці распаўсюджвання каронавіруса
За мінулыя выходныя лік зафіксаваных выпадкаў каронавіруса ў Беларусі павялічыўся на 60%. З усіх краін свету, у якіх на сённяшні дзень зафіксавана больш за 100 пацыентаў з COVID-19, эпідэмія распаўсюджваецца хутчэй толькі ў Гвінеі.
У спісе краін, лідыруючых па хуткасці распаўсюджвання каронавіруса, роўна палова прыпадае на рэспублікі былога СССР. Акрамя Беларусі гэта яшчэ Малдова, Узбекістан, Азербайджан і Расійская Федэрацыя. Тры краіны прадстаўляюць Аравійскі паўвостраў: Катар, ААЭ і Кувейт. Усплёск захворвання сёння назіраецца таксама і ў Перу.
Нагадаем, што Беларусь з'яўляецца адзінай краінай Усходняй Еўропы, дзе да гэтага часу не зачыненыя межы і працуюць прадпрыемствы. У сакавіку гэта не адбівалася на росце колькасці хворых. Цяпер жа сітуацыя кардынальна змянілася.
Паводле rynak.by