БЧ аднавіла продаж квіткоў анлайн
«Беларуская чыгунка» змагла аднавіць продаж квіткоў анлайн. Функцыі пакупкі і вяртання квіткоў анлайн «даступныя ў поўным аб'ёме», падкрэсліваюць у БЧ.
Набыць квіток на цягнік нельга было анлайн з канца лютага. Прычынай стала атака групоўкі беларускіх хакераў — яны зрабілі яе з салідарнасці з украінскім народам.
Пры гэтым у БЧ прычыны збояў ніяк не каментуюць. У кампаніі ўжо заяўлялі аб аднаўленні працы сэрвісаў яшчэ 3 сакавіка, аднак тыя паведамленні былі заўчаснымі.
Паводле «Еўрарадыё».