Азонавы пласт Зямлі пачаў аднаўляцца
Азонавы пласт, які абараняе Зямлю ад ультрафіялетавага выпраменьвання, дэманструе першыя прыкметы аднаўлення. Аб гэтым паведамляецца ў апублікаваным у Жэневе дакладзе Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі і Праграмы ААН па навакольным асяроддзі.
Паводле вынікаў даследавання, у якім удзельнічалі каля 300 навукоўцаў 36 краін, меры па зніжэнні выкідаў у атмасферу гідрахлорфторкарбонаў і іншых разбуральных азон рэчываў прыносяць вынік.
Калі сусветная супольнасць працягне працу ў гэтым кірунку, да сярэдзіны стагоддзя азонавы пласт можа дасягнуць ўзроўню 1980 года, які ўзяты за «кропку адліку» (пасля 1980 года пачалося хуткае памяншэнне канцэнтрацыі азону ў атмасферы).
Поўная адмова ад выкарыстання рэчываў, якія разбураюць азон, дапаможа паскорыць аднаўленне азонавага пласту на 11 гадоў, лічаць эксперты.