Авіякатастрофа ў Іране — больш за 40 загінулых

Больш за 40 чалавек сталі ахвярамі авіякатастрофы ў Іране: пасажырскі самалёт кампаніі Taban Air разбіўся ў пяці кіламетрах ад аэрапорта Мехрабад на захад ад Тэгерана.



bup_eoaiaaacujt.jpg

Пра гэта дакладвае мясцовае тэлебачанне са спасылкай на афіцыйных асоб і прадстаўнікоў «Чырвонага паўмесяца».

Самалёт выконвалі ўнутраны рэйс з Тэгерана ў Табас і ўпаў адразу пасля ўзлёту.

Па дадзеных агенцтваў, гаворка можа ісці пра самалёт тыпу Ан-140.

Паводле euronews