Аргкамітэт Года памяці ахвяраў таталітарызму заклікаў грамадскасць ствараць аналагічныя структуры на месцах

Грамадскі аргкамітэт па правядзенні Года памяці ахвяраў таталітарызму ў Беларусі заклікаў грамадскасць ствараць аналагічныя структуры на месцах. Такое рашэнне было прынята на чарговым пасяджэнні аргкамітэта, якое адбылося ў Мінску 20 студзеня.

Удзельнікі пасяджэння абралі каардынатарам аргкамітэта былого вязня ГУЛАГу Уладзіміра Раманоўскага, прынялі ў склад аргкамітэта праваслаўнага святара Леаніда Акаловіча і пісьменніка Анатоля Валахановіча, абмеркавалі план мерапрыемстваў Года памяці, які будзе зацверджаны на наступным пасяджэнні.

Грамадскі аргкамітэт па правядзенні Года памяці ахвяраў таталітарызму ў Беларусі заклікаў грамадскасць ствараць аналагічныя структуры на месцах. Такое рашэнне было прынята на чарговым пасяджэнні аргкамітэта, якое адбылося ў Мінску 20 студзеня.
Удзельнікі пасяджэння абралі каардынатарам аргкамітэта былого вязня ГУЛАГу Уладзіміра Раманоўскага, прынялі ў склад аргкамітэта праваслаўнага святара Леаніда Акаловіча і пісьменніка Анатоля Валахановіча, абмеркавалі план мерапрыемстваў Года памяці, які будзе зацверджаны на наступным пасяджэнні.
На думку Раманоўскага, улічваючы абмежаваныя магчымасці аркамітэту, галоўным мерапрыемствам Года памяці павінна стаць акцыя ва ўрочышчы Курапаты, прымеркаваная да 29 кастрычніка -- Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі, з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці, канфесій, палітычных партый і актыўных барацьбітоў за дзяржаўную незалежнасць Беларусі.    
Паводле слоў гісторыка Ігара Кузняцова, напрыканцы 2007 года разам з культуролагам Вацлавам Арэшка яны падрыхтавалі да друку “Индекс расстрелянных в Минске в 1920-е – 1950-е годы “, у які ўвайшлі імёны 5.772-х чалавек, забітых карнымі савецкімі органамі менавіта ў сталіцы БССР і яе наваколлях, а пазней рэабілітаваных і узноўленых у сваіх правах. Прычым ў спісе прыводзяцца імёны, імёны па бацьку і прозвішчы забітых, іх месцы нараджэння і род заняткаў, дакладныя даты нараджэння, арышту, асуджэння і растрэлу бязвінных людзей, а таксама дакладныя даты іх рэбілітацыі і назвы органаў, якія гэта зрабілі.Аднак да гэтай пары мы так і не змаглі выдаць гэты індэкс ў дзвух тамах, -- сказаў Кузняцоў.
Удзельнікі пасяджэння падтрымалі прапановы Ігара Кузняцова зачытаць 29 кастрычніка пад час акцыі ў Курапатах прозвішчы закатаваных з індэксу, сумесна з нацыянальна-культурнымі аб’яднаннямі адкрыць ва ўрочышчы памятны знак афіцэрам польскай арміі з так званага беларускага катынскага спісу, закатаваным органамі НКУС ў Беларусі ў сакавіку -- траўні 1940 года, а таксама правесці навукова-практычную канферэнцыю “Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Гісторыя і сучаснасць“. “Прытым ушанаванне ў Курапатах павінна насіць агульнаграмадскі характар з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці і канфесій, -- падкрэсліў гісторык.
Сябры аргкамітэта падтрымалі прапанову Арэшкі аб неабходнасці далучэння да працы ў межах Году памяці прадстаўнікоў нацыянальна-культурных аб’яднанняў краіны, а таксама сумеснай працы з тэлеканалам “Белсат па стварэнні дакументальных стужак, прысвечаных памяці ахвяраў таталітарызму.  
Сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя Валерыя Чарнаморцава выказала гатоўнасць узяць на сябе наладжаванне сувязяў з прадстаўнікамі канфесій і Біблійнага таварыства, старшыня якога Герман Родаў выказаў вялікую зацікаўленасць ва ўдзеле ў мерапрыемствах Года памяці. 
Аргкамітэт заклікаў грамадскасць прыняць удзел ва ўшанаваннях памяці ахвяраў сталінізму, якія праводзяцца штомесяц 29 дня ва ўрочышчы Курапаты па ініцыятыве аргкамітэта па стварэнню руху салідарнасці “Разам. Пры гэты мяркуецца, што частка імёнаў з індэксу будзе зачытаная пад час правядзення гэтых штомесячных ушанаванняў. Акрамя таго, падтрымана прапанова пра ўключэнне ў план мерапрыемстваў аргкамітэта кансультацый спецыялістаў па арганізацыі пошуку рэпрэсаваных і іх родных, увекавечванню і ўшанаванню памяці ахвяраў савецкага тэрору. 
З усімі прапановамі і пажаданнямі па правядзенню Года памяці неабходна звяртацца на электронны адрас: memorial.bel@gmail.com