«Альтэрнатыва» правяла акцыю за рамонт пешаходных лесвіц

27 жніўня актывісты «Альтэрнатывы» правялі сацыяльную акцыю якая заклікае гарадскія ўлады прывесці ў парадак пешаходныя лесвіцы, якія ўжо доўгі час знаходзяцца ў аварыйным стане.



Адпаведныя шыльды са зваротам былі ўсталяваныя ля найбольш аварыйных усходаў ў Мінску, якія актывісты вызначылі з дапамогай праведзенага напярэдадні маніторынгу, у прыватнасці, найбольш пашкоджанымі і небяспечнымі былі выяўлены лесвіцы ў кварталах жылых дамоў па вуліцы Бурдзейнага, Матусевіча, Ангарская, Байкальская, Алтайская і некаторых іншых.
На небяспечныя лесвіцы былі размешчаны плакаты са зваротам да гарадcкіх уладаў і камунальных службаў аб неабходнасці тэрміновага рамонту, а таксама з папярэджаннем мінакоў, — «Пешаходы! Пакуль камунальныя службы бяздзейнічаюць, будзьце ўважлівыя і асцярожныя! Перад вамі лесвіца ў аварыйным стане!», — так абвяшчае адзін з такіх плакатаў.
«Мэта акцыі — прыцягнуць увагу чыноўнікаў, камунальныя службы, а таксама жыхароў беларускай сталіцы да лакальных праблемах дарожнай інфраструктуры ў Мінску. Спадзяемся, з дапамогай падобнай ініцыятывы рамонт лесвіц і злучных пешаходных дарожак у дварах жылых дамоў будзе вырашаць хутчэй і больш якасна», — каментуе ідэю акцыі лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан.
Паводле прэс-рэлізу "Альтэрнатывы"