Актывісту прафсаюзу РЭП з Мазыра не працягнулі працоўны кантракт

Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП з Мазыра Павел Наздра атрымаў паведамленне, што працоўны кантракт з ім не будзе працягнуты «у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння».



aktyvist_rep.jpg

Павел Наздра

Наздра працаваў электраманцёрам у ЖЭУ па працоўнаму кантракту з 2010 года. «Па працоўнай дзейнасці да мяне не было ніякіх прэтэнзій ці заўваг. Мяне цанілі як спецыяліста. Прычым зараз у ЖЭУ не застанецца электрыкаў, наколькі я ведаю. Тое, што мне не працягнулі кантракт, я звязваю са сваёй грамадскай дзейнасцю, таму што праблемы з кіраўніцтвам у мяне пачаліся ў мінулым годзе менавіта з-за стварэння структурнага падраздзялення незалежнага прафсаюза», — лічыць Павел Наздра.

Прадузятае стаўленне з боку кіраўніцтва пачалося, як адзначае актывіст, з восені 2013 года. «Але пасля публікацый у СМІ мне кіраўніцтва абяцала, што з працы мяне не звольняць, хоць да гэтага неаднаразова пагражалі, шукаючы розныя нагоды», - дадаў актывіст прафсаюзу.

Зараз ён будзе шукаць новую працу.
 

spring96.org