Акцыю «Арт Сядзібы» «#беларускаястужка — пазнач сябе беларусам!» падхапіў праўладны БРСМ

Правапераемнікі Камсамолу прапануюць сфатаграфавацца са стужкай з арнаментам або з чырвона-зялёнай стужкай і выкласці фота ў інтэрнэт пад хэштэгамі #вышыванка #выбары2015.



1799086_886961931336865_7942245402741527127_o_article_big.jpg

Яшчэ ў снежні 2014 года за раздачу стужак з арнаментам каля Камароўкі ў Менску затрымалі дырэктара «Арт Сядзiбы» Паўла Белавуса, а таксама Франака Вячорку і фотакарэспандэнта Уладзя Грыдзіна. А сёння такімі стужкамі сябе ўпрыгожваюць нават праўладныя актывісты.

"Не ведаю, радавацца ці смяяцца. Нашу акцыю#беларускаястужка падхапіла @brsm_by, праўда, са сваім хэштэгам) pic.twitter.com/Tm28wQylqS— паведаміў Mikita Brouka (@mikitabrouka) 24 июля 2015

Belsat.eu паразмаўляў з ініцыятарам акцыі «#беларускаястужка» каардынатарам «Арт Сядзiбы» Мікітам Броўкам.

— Колькі метраў стужкі раздалі падчас акцыі (за ўсе 8 месяцаў)?

— За ўвесь час мы раздалі каля 10 кіламетраў стужкі. Апроч гэтага, шмат людзей і арганізацыяў самі куплялі стужку ў крамах і распаўсюджвалі яе, таму сапраўдныя маштабы ацаніць цяжка.

— Як ставіцеся да таго, што БРСМ падхапіў акцыю Арт Сядзібы і выкарыстоўвае яе для агітацыі за ўдзел у выбарах?


— Мы радыя таму, што нашу акцыю падхопліваюць усё больш і больш арганізацыяў. Калі БРСМ падтрымлівае нашу ідэю, то гэтаму можна толькі радавацца. Што наконт агітацыі да ўдзелу ў выбарах — асабіста я супраць таго, каб беларуская стужка асацыявалася з кандыдатамі на пасаду прэзідэнта і выбарамі ў Беларусі ўвогуле. Бо, на жаль, ужо шмат год выбары ў Беларусі праходзяць са шматлікімі парушэннямі ды іх нельга назваць свабоднымі і дэмакратычнымі.

belsat.eu