Афрыканская чума свіней распаўсюдзілася амаль па ўсёй Беларусі

Чарговы ачаг афрыканскай чумы свіней зарэгістраваны ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў мясцовай ветэрынарнай службе 12 ліпеня.  



p23ee1_w465h262_1_.jpg

Такім чынам, АЧС пакуль не закранула толькі Берасцейскую і Гомельскую вобласці Беларусі, а ўспышкі захворвання выяўлены ў Гарадзенскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай (тут пакуль гэта афіцыйна не пацверджана, але і не аспрэчана) абласцях.

Па дадзеных Cтаўбцоўскай раённай ветэрынарнай станцыі, свіней знішчаюць у вёсках Рачэвічы і Сопкаўшчына Літвенскага сельскага савета, а таксама ў вёсках Русакі і Тонава Рубяжэвіцкага сельскага савета. Калі ў вёсцы выяўлена хаця б адна хворая жывёліна, у ёй знішчаецца ўсё пагалоўе свіней, перадае TUT.by.
 

Тым часам з'явіліся паведамленні аб тым, што ў некаторых вёсках людзі самі забіваюць свіней, не чакаючы прыезду санстанцыі, і купляюць маразільнікі, каб захаваць мяса.

telegraf.by