Афрыканская чума свіней распаўсюджваецца на новыя вобласці

Хоць афіцыйна гаворыцца пра заражэнне толькі на Гарадзеншчыне і Віцебшчыне, яшчэ некалькі тыдняў таму выявілі ачагі хваробы ў Менскай, Берасцейскай і Магілёўскіх абласцях.



cuma1.jpg

У вёсцы Вішнева пад Валожынам з’явіліся ўлёткі мясцовага сельсавету з патрабаваннем забіваць свіней. Хто не заб’е — у таго адбяруць і нават не дадуць кампенсацыі, якая, дарэчы, складае ўсяго 16 000 за кілаграм.
 

І хоць мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што іхныя свінні здаровыя, чыноўнікі вырашылі: забіць, каб «не дапусціць распаўсюду інфекцыі». Паводле жыхаркі вёскі Галіны Недзведзь, яна, як і шмат якія іншыя жыхары, не збіраецца аддаваць сваю жывёлу.


 

«Сельсавет нам ніколі не дапамагаўкалі гэтая кампенсацыя будзе, ды колькі той кампенсацыі! У мяне восем малых парасят, два кныры, свінаматка і свіначка! Рашчу іх, бо маё жыццёдзецям дапамагаць. Пазаўчора прыйшлі з гэтымі лістоўкамі, каб падпісалі… Я іх не падпісвала. Кажу, што мой даход у хаце, я іх не прадаю, свіней толькі, што дзецям дапамагаю. Гэта ж усё дзецяммаю пяцёра, і ўсім трэба дапамагаць», — кажа спадарыня Недзведзь.
 

Сусед жанчыны Зміцер Бурак кажа, што некаторыя з вяскоўцаў былі вымушаныя забіваць яшчэ цяжарных свінаматак. Сам ён забіў пяцёра кабаноў, якія, на шчасце, ужо выраслі. Аддаваць выгадаваную свініну за смешны кошт спадар не хацеў, таму прыйшлося набываць новы маразільнік.
 

Праз некалькі гадзінаў размовы да двара спадарыні Недзведзь прыходзяць міліцыянт, ветэрынар і працаўніца сельсавету. Пабачыўшы камеру і пачуўшы цвёрдае нежаданне гаспадыні аддаваць жывёлінаў, прадстаўнікі ўладаў аператыўна развярнуліся і шпаркім крокам рушылі ў іншы бок. Пасля спробы нашых журналістаў навязаць нейкі вербальны кантакт, міліцыянт заявіў, што выкліча падмогу, якая разбярэцца з «нячэснымі журналістамі».
 

Сутыкнуўшыся з такой адданасцю працы, журналісты «Белсату» былі вымушаныя саступіць — на шчасце, мясцовыя падказалі іншую дарогу з вёскі, таму калі падмога і прыехала, то з нашымі працаўнікамі не сустрэлася.

belsat.eu