Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку: «Лепш малая дапамога, чым вялікае спачуванне»

Пакуль у нашай краіне не вырашана пытанне з Законам аб жорсткім абыходжанні з жывёламі і няма ніякай надзеі на стварэнне дзяржаўнага прытулку для катоў і сабак, неабыякавыя да гэтай праблемы людзі аб'ядноўваюць свае намаганні і ўласнымі сіламі ратуюць братоў нашых меншых.



1_1_2.jpg

У сацыяльных сетках існуюць дзесяткі тэматычных суполак, развіваецца цэлы накірунак валанцёраў, якія бяруць на сябе клопат пра беспрытульных жывёл, дапамагаюць з транспартам ці аказваюць фотапаслугі. Паціху ў Беларусі пачынаюць арганізоўвацца і прытулкі, вакол якіх людзям значна прасцей канцэнтраваць сваю дапамогу. Зялёны партал правёў дзень з валанцёрамі аднога такога пад назвай «Дом сабачай надзеі», каб падрабязна расказаць пра тое, чым уласна займаюцца людзі на дзяжурствах, як жывецца гадаванцам у такіх месцах і што кожны іншы чалавек можа зрабіць для беспрытульных жывёл.

Шэрай нядзельнай раніцай пачынаю весці доўгі «дыялог» з будзільнікам, угаворваючы яго даць мне паспаць яшчэ пяць хвілін і ўпэўніваючы, што магу сабе гэта дазволіць. Але ў гадзіну «Х» усё ж прымушаю сябе падняцца і пачаць збірацца на бадай што самую адказную місію — выезд у прытулак для сабак на валанцёрскае дзяжурства.

Хутка перахопліваю сняданак, выпіваю кавы, паралельна перабіраю шафу ў пошуках самай цёплай вопраткі. Нацягваю на сябе тоўстыя легінсы, джынсы, двое шкарпэтак, майку і шарсцяную кофту, выбіраю самы цёплы і доўгі пухавік, не забываю пра шапку і шалік, дадаткова ногі апранаю ў гетры. Адчуваю сябе непаваротлівай «капустай», але ўсё ж ноччу было амаль мінус 25 градусаў.

За нейкіх паўгадзіны даязджаю да неабходнай станцыі, дзе на вуліцы ў прызначаным месцы ўжо чакаюць валанцёры Насця і Юля, зусім юныя, усмешлівыя дзяўчаты. У вочы адразу кідаецца тое, што апранутыя яны лягчэй за мяне і неяк больш па-гарадскому. Неўзабаве да прыпынку пад'язджае невялічкая чырвоная КІА, з якой выходзіць малады хлопец Павел. На сёння ён наш кіроўца і памочнік па мужской частцы працы ў прытулку.

Пакуль едзем, у нашай кампаніі не спыняюцца размовы пра самыя апошнія навіны з жыцця прытулку: як прайшла акцыя «Быць дабру!», каго з гадаванцаў удалося ўладкаваць, за кім стаіць цэлая чарга ручак, а каму пакуль зусім не шанцуе. Час ад часу размову перарываюць званкі на тэлефон «старэйшага» па групе валанцёра, пастаянна вырашаюцца нейкія тэрміновыя пытанні:

— І вось так з самай раніцы, — у гэтых словах няма ні кроплі скаргі ці абурэння, наадварот, адчуваецца нейкае радасць, казытлівая надзея, што яшчэ адзін чацвяраногі знайшоў свой дом.

Раптам аўтамабіль збочвае з трасы да заснежанай вёскі. Асцярожна праязджаем па цэнтральнай вуліцы, збаўляючы хуткасць ля кожнага цікаўнага мясцовага сабачкі, якога выпусцілі з ланцуга на свабодны выгул, пакуль гаспадары заняты справамі. Пра тое, што тут ёсць на зімоўцы людзі, кажуць слупы шэрага дыму, што вырываюцца ўверх з комінаў хат.

Як нядзіўна, але і мясцовых сабак валанцёры таксама добра ведаюць:

— Гэты маляўка ахоўнік вось адсюль, — паказвае на хату з левага боку найвопытнейшы валанцёр.

— А той вялікі, падаецца, з гэтага дома, — кажа хтосьці з дзяўчат. І Юля азіраецца, каб паглядзець, што сабака робіць, калі мы праехалі міма.

— Стаіць і глядзіць у след, — паведамляе яна.

Мы пакідаем за спіной вёску, і ў далечыні ўжо бачны агароджаны высокім плотам адзінокі ўчастак. Гэта той самы хутар, на якім размясціўся прытулак.

Хуценька выгружаемся, і, пакуль дзяўчаты бягуць адчыняць вароты, я азіраюся па баках: неверагодная прыгажосць: некранутая снежная роўнядзь на палях, дрэвы, пакрытыя крышталікамі ільду, і цішыня, ад якой адвыкаеш у горадзе.

greenbelarus.info__files_field_ima_22f1a30d9e6355c98b5beec937b642f9.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

Праходжу ў двор, і тут ужо адчуваецца прысутнасць чалавека: ля дома снег прыбраны, вывешаныя коўдры і падсцілкі на сушках, пратаптаныя сцяжынкі да гаспадарчых пабудоў. Пакуль дзяўчаты возяцца з замком, знутры чуецца нейкая мітусня і ў невялікія вокны ў прыбудове з зачыненымі вальерамі высоўваюцца мордачкі сабак.

Нарэшце мы патрапляем у хату: у прыхожай на падлозе стаіць неймаверная колькасць абутку, складзеныя цёплыя курткі, дублёнкі, на сценах вісяць ланцужкі і ліхтарыкі. У памяшканні заўважна цяплей, чым на вуліцы.

— Учарашнія дзяжурныя добра прапалілі кацёлКазалі, што і пад паддонамі памылі.

— А хто тут бывае?

— Валанцёры ездзяць сюды кожны дзень. У выхадныя прыязджаем раней і даўжэй бываем, а ў будні — пасля працы, а сёмай гадзіны, і да таго часу, пакуль усё не пераробім.

Дзяўчаты хутка пераабуваюцца і заскокваюць з рэчамі ў адзін з пакояў. Цяпер мне становіцца зразумела, чаму апранутыя яны былі больш па-гарадскому.

— Калі трэба, ты можаш узяць любую куртку. Не саромейся, — клапатліва звяртаюцца да мяне.

За час пакуль дзяўчаты пераапранаюцца, Павел адчыняе дрывотню. Першы яго клопат — распаліць кацёл, каб за дзень добра прагрэць дом і вальеры.

— Які ў вас план працы? — цікаўлюся ў дзяўчат.

— Зараз мы выпусцім усіх у вулічныя вальеры, прыбярэм унутры. Але не надоўга, каб моцна іх не марозіць. Затым выгул. Пакормім... І зноў дадзім магчымасць выбегацца.

Я крочу следам за Насцяй і Юляй, каб не заблытацца ў дзвярах. Выходзім ў доўгі калідор, з абодвух бакоў якога знаходзяцца аднолькавага памеру «пакоі»-вальеры. А ў іх ужо заліваюцца радасным звонам сабакі. Яны выдатна ведаюць усю працэдуру, разумеюць, што гэта дзеля іх мы ехалі за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад сталіцы.

Дзяўчаты на некалькі секунд затрымліваюцца ля «пакойчыкаў», каб павітацца і назваць кожнага ласкавай мянушкай: «Ты мая булачка, ты мая лапачка». Самым нецярпялівым перападае пяшчотнае пагладжванне ці церабенне за вухам.

greenbelarus.info__files_field_ima_809d37f108ec27a907a6b90f0bc429a0.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_969bcb1b074be1cc869bf5b5ac6fb8d8.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_36125999fee0201005859c1c47b7c44c.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_4f5149c0ac2be4b6aedfffcff1f74562.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_669bf99af8c1ca59a675e83749e0f7f8.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

— Зараз у нас 18 сабак, і сядзяць яны па 2–3, каб ім не было самотна. Вось толькі Рытка адна яшчэ. Вядома, тэарэтычна мы можам трымаць тут і больш жывёл, але фізічна не ў стане: не хапае рук.

greenbelarus.info__files_field_ima_d52ff5d98eea94a76da916a20a3d90c9.jpeg

Рыта

Па чарзе Юля і Насця заходзяць у вальеры і, страхуючы адна адну і прытрымліваючы дзверы, пачынаюць выпускаць гадаванцаў на вуліцу. Тыя ж спачатку выказваюць усю сваю радасць: скачуць на дзяўчат і цалуюць у шчокі, рукі…

greenbelarus.info__files_field_ima_4b22d2bbb2d1ce670783a1efd8bc1ba1.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

Мне таксама не церпіцца атрымаць порцыю такой пяшчоты і любові:

— Першы час з некаторымі лепш быць асцярожнымі, бо яны павінны прывыкнуць да чужых, — папярэджваюць валанцёры.

А я ўжо і так бачу, хто падлашчваецца, актыўна віляючы хвастом і вытанцоўваючы на снезе, а хто пакуль недаверліва прыглядаецца.

greenbelarus.info__files_field_ima_b0d164ab7290993204a1eacfb6251175.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_4a40934eec1ddc2c09ef3ef27c2ab20a.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_0a1375c7001ed8ddaa07adad41b3b508.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

Але шмат часу правесці з сабакамі на вуліцы мы не можам. У першую чаргу трэба хутка прыбраць у вальерах, каб упусціць гадаванцаў у цяпло.

Дзяўчаты размяркоўваюцца па «пакойчыках» і, як па добра адладжанай схеме, пачынаюць прыбіраюць мокрыя газеты з падлогі, дэзынфекуюць і вымываюць яе, перасцілаюць свежымі газетамі, прыбіраюць з паддонаў-лежакоў «старыя» коўдры, пледы і падсцілкі, змяняючы іх на новыя і прасушаныя. Па часе гэта займае не больш 15-20 хвілін. І тут жа запускаецца адваротны працэс: сабакі з вуліцы вяртаюцца ў цёплыя вальеры. Першым забягае Кеша, яму нельга быць доўга на марозе з-за прыстойнага ўзросту, за ім крочыць чарнявая, як чорт, суседка Фасоль. Зноў памяшканне запаўняецца мітуснёй і вясёлым гулам. Але цяпер кожнаму можна ўдзяліць значна больш увагі, паразмаўляць, пацерабіць, прылашчыць. Прычым дзяўчаты імгненна рэагуюць на чыйсьці жаласны голас, які быццам просіць: «Не забудзьце на мяне!»

greenbelarus.info__files_field_ima_51d993527e46d5d7e5479c3225439f55.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_817a13b79950d678991a1e284e8e4274.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_8614c98306c39abb73b02bf2e3f5f4e3.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_21ae30e13c6bb418990d3a12b91a6e84.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_0e918629f8f7182b107497bdea26d1a8.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_96c9408839e4cce493687b7d1069fd4f.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_3db92d84e2d425894bcc8c4070535fc7.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_c7711e64868cb7b3bccfc68588d10ee9.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_b4449b8031eac33c25c7a1ada3944caa.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

У доме становіцца яшчэ цяплей, печка ва ўсю гарыць. І Павел, сабраўшы смецце і рэшткі ад дроў, пачынае насіць новыя паленцы, каб выкласці іх на прасушку для заўтрашніх дзяжурных.

greenbelarus.info__files_field_ima_3c97220c2dcddf3aeb77cc6950cab954.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_0b4d101953178009ba1845ceea3a1fec.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

Крыху перадыхнуўшы, мы пачынаем збірацца на выгул. Юля і Насця ўжо выдатна ведаюць, каго з кім трэба вадзіць парай, каб не правакаваць канфліктных сітуацый і пазбягаць сутычак.

Начапіўшы доўгія ланцужкі на першыя дзве пары, выбіраемся за межы ўчастка. Неверагодна, але на вуліцы сабакі абсалютна мяняюць характар, становяцца больш расслабленымі і даверлівымі. Напрыклад, дзёрзкая Люся стала абсалютна спакойнай і нават зацікаўленай у знаёмстве са мной, а мілыя і ласкавыя Айка і Сасісачка страцілі да мяне інтарэс, зацікавіўшыся высочваннем па слядах невядомых жывёлак. Так адбывалася амаль з кожным наступным гадаванцам: усе яны дурасліва радаваліся магчымасці выбегацца, закапацца ў гурбу ці з небывалай жарсцю выкапаць нару.

greenbelarus.info__files_field_ima_69430eb1fe18bd5b812691b6cc616f44.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_d3292e5f16d67182f22a2034ff4a5a5e.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_47301548e93096eb636d64f8fe11877d.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_ad5de94ada758a85392c97d04784cb27.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_4f041c32a55735fc2a42191fe04bf34f.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

— У кожнага свой характар, настрой. Вось Барыс гаўкае на чужых, але гэта толькі ад таго, што ён абараняе тэрыторыю. Пасля прывыкае, і ўсё мяняецца. Хаця сабака бывае вельмі пераборлівым. Сёння можа захацець пайсці з табой гуляць, а заўтра — не. Але сябар ён добры, — распавядаюць валанцёры.

 Феечка такая шалёная, дураслівая, яшчэ і відавочны лідар у Ясеня і Асінкі. Хаця, калі яна іх «дастане», так можа атрымаць. Але гэта ўсё гульня. Яны — незвычайная тройца. Дарэчы, іх разам да нас і прывезлі малымі, — расказваюць яны пра іншага гадаванца.

— І ў кожнага ж свая гісторыя да таго, як ён трапіў у прытулак. Напрыклад, старыКеша з гэтай вёскі, і мы яго ў літаральным сэнсе з пятлі дасталі, бо гаспадары хацелі павесіць. А ён, дурны, даверлівы, яшчэ збягаў ад нас першы час і да іх вяртаўся. Таму зараз перад тым, як падыйсці да яго альбо падчапіць той жа ланцужок, мы вельмі паважліва ставімся да Кешы, размаўляем з ім, бо павінны заслужыць яго давер і адабрэнне. Бо часам і прыкусіць можа. Але гэта не яго віна, — тлумачаць дзяўчаты.

— Айка каманды ведае і выконвае іх, бо жыла ў людзей, а пасля яны чамусьці на яе падзабілі, і, калі тая стала суседскіх курэй душыць, каб пракарміцца, гаспадарам, зразумела, гэта не спадабалася. Сабаку здалі... Але ён застаўся неверагодна добрым і адданым сябрам. Ды й не самая страшная і сумная гісторыя ў Айкі…

greenbelarus.info__files_field_ima_cb2fceae04b47d8a962d1bb2313f473c.jpeg

Айка

Пачарзе выгуляўшы ўсіх сабак, мы сядаем піць чай. А ў гэты час на кухні ва ўсю ўжо ідзе прыгатаванне ежы: зваранае мяса аддзяляецца ад костак, каб у сабак не было праблем са страваваннем і яны не параніліся, даходзіць каша ў вялізнай каструлі.

greenbelarus.info__files_field_ima_90f40a953ac0e5599fc197aaeba7e659.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_dde41ee053e257e5f7f1f0d2fd0348a3.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

— Хутка ў нас з'явяцца яшчэ два пастаяльцы, — паведамляе радасную навіну «старэйшы» валанцёр у групе.

— А якім чынам да вас трапляюць сабакі?

— Па чарзе. Мы яе спецыяльна арганізавалі, каб не было спрэчак, каго браць першым, а каго — другім. Вось зараз Зорка знайшла сабе дом на акцыі, мы можам на яе месца кагосьці прытуліць. І Рыце трэба сусед, а то яна бедная адна сумуе.

— І таго ў вас атрымаецца 20 сабак у прытулку?

— Так, з такой колькасцю справіцца можна. Аднак цяжка ўявіць сабе, колькі яшчэ знаходзіцца на пераўтрыманні ў валанцёраў...

— А як з'явіўся гэты прытулак на хутары?

— Па праўдзе, нам дапамаглі яго набыць і пабудаваць тут усё. Мы вельмі доўга шукалі месца, бо нам патрэбны быў участак падалей ад вёскі. Самі разумееце, што ў любым выпадку знойдуцца тыя, каму будуць перашкаджаць жывёлы. Але мы знайшлі ўсё ж. Зараз ўтрыманне базуецца выключна на валанцёрах і дабрачынных ахвяраваннях, прычым дапамагаюць па-рознаму: хто грашыма, хто крупамі, мясам, і мы вельмі ўдзячныя людзям! Аднак сапраўды не хапае ручак, каб фізічна тут працаваць.

— Дзяўчаты, а як вы сталі валанцёрамі?

— Мяне яшчэ ў дзяцінстве называлі «кацінай мамай», бо я шкадавала іх, падкармлівала, у пад'езд цягала. А тут убачыла аб'яву, што патрабуюцца валанцёры. Спачатку не верылася, што можна проста так прыйсці і дапамагаць, але мне далі станоўчы адказ. Я прапанавала Насці, мы даўно, з маленства, сябруем і ў адным доме жывем.

— А вам не складана, хапае ўласнага часу?

— Не, нічога складанага няма, і часу на самой справе не так шмат траціцца, бо можна ў выхадны дзень падзяжурыць, можа у будні вечарам. Калі у цябе атрымоўваецца — упісваешся ў графік.

— Тут людзі пасля працы ездзяць, а мы ж студэнткі, у нас часу дастаткова. Тым больш што быць з сабакамі — гэта задавальненне для нас.

— Лепш малая дапамога, чым вялікае спачуванне.

Пакуль мы вядзем задушэўныя размовы на кухні, Павел выводзіць сабак выбегацца і падурэць адзін з адным у спецыяльна адгарожаны загон за домам. Але таксама робіць гэта па строгай чарзе. Я вырашаю, што гэта будзе найлепшы спосаб пазнаёміцца з гадаванцамі яшчэ бліжэй, калі яны дураслівыя і раслабленыя. Таму адважваюся зайсці і пазабаўляцца, а заадно і даведацца ў Паўла, як так хлопец вырашыў дапамагаць у прытулку, улічваючы, што валанцёрамі ў нашай краіне больш звыкла бачыць дзяўчат. Як высветлілася, трапіў ён сюды таксама выпадкова: аднойчы пагадзіўся завезці валанцёраў і пабачыў, што дзяўчаты самі робяць апалубку пад пляцоўку для выгулу, самі замешваюць бетон, зразумеў, што якраз мужчынскіх рук тут і не хапае. Хаця акрамя Паўла ў прытулку ёсць яшчэ 4 хлопцы-памочнікі.

greenbelarus.info__files_field_ima_d638b79ba87aec8fe74bae8d7076d5a3.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_651534f22c40e4848f5c8546c630dc3a.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_c59fdc2b8312e05669776983c358aed3.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_8605febdeacc5c7d81f32d07da64ef71.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_b8dfea68728abe02d786e385d330e803.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

Так, па чарзе на пляцоўку ў загончыку прыходзяць то адны, то другія сабакі. У гэты ж час дзяўчаты разносяць ім ежу. І тут таксама існуюць пэўныя правілы, бо хтосьці можа ўлезці ў чужую міску. Таму больш нахабныя ядуць у знешнім, вулічным вальеры.

Мы спецыяльна прапісалі ўсе правілы і падказкі, каб новыя валанцёры маглі хутка арыентавацца дзе, што, як, з кім.

greenbelarus.info__files_field_ima_1edf29eef101af01621b3071d9314ae0.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_eab7700d57d8f3941f4b4581d4341a3d.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

Зрэшты, застаецца не так шмат спраў: памяняць газетную падсуцілку на падлогу, зрабіўшы яе ў некалькі слаёў, выкласці мяса на размарозку для заўтрашніх валанцёраў, вынесці кашу ў больш халоднае месца, памыць міскі, вывезці смецце.

— Дзяўчаты, косткі можна выкінуць у пакет, але не забудзьцеся пакінуць крыху птушачкам, яны ж таксама бедныя тут галадаюць, — праціраючы апрацовачныя дошкі на кухні, падказваюць нам.

greenbelarus.info__files_field_ima_b32158a2e47bc6b9909e2e96c7f17e88.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_08f38451a42475678eb251b0c4f5266c.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_3f3f6f430a44e83d8c573f30bcdddffa.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_9598f0f64282f08bbdd55de25cfdda21.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

Апошняе, што ніяк нельга забыць зрабіць, гэта развітацца з кожным сабакам, якія ўжо ціха сядзяць па сваіх «пакойчыках». Пакуль мы ўсё завяршаем, за вакном пачынае шарэць. Насця і Юля бягуць перапранацца ў «гарадское». А Павел, каб не губляць час, бярэцца вывезці смецце да кантэйнераў. Напрыканцы ўсё старанна правяраецца: ці зачынены дзверы, ці выключаны газ. Тут таксама ў кожнага свая вобласць адказнасці, каб нічога не ўпусціць.

greenbelarus.info__files_field_ima_451fb58d208fbaad1ac81099f04d95e6.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_856fd435afe075f5577dd478cc59e5b1.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_1a90185029a4080561c2fc9b1f99ff51.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

greenbelarus.info__files_field_ima_27eee2ba89c9b952babf09b024b4e1b7.jpeg

Адзін дзень з валанцёрамі сабачага прытулку

Сядаем у аўтамабіль, калі становіцца ўжо зусім цёмна. Аднак дарога здаецца больш спакойнай і не такой імклівай. Мы працягваем дзяліцца нейкімі гісторыямі, звязанымі з прытулкам і яго гадаванцамі, аповедамі пра тых, хто з нецярпеннем чакае нас зараз дома, уласным вопытам. Аднак мяне ўсё не пакідае адна думка.

— Дык чым жа можна дапамагчы прытулку? Вось так, каб змог кожны?

— А хто чым можа, напрыклад, расходнікамі. Нам заўсёды патрэбныя гумовыя пальчаткі, газеты, старыя коўдры, пледы, пакрывалы на падсцілкі, медпрэпараты, сродкі для дэзінфекцыі, планцужкі, ежа і усё такога кшталту.

— Вядома, было б добра, каб да нас прыходзілі людзі, гатовыя забраць да сябе нашых гадаванцаў, назаўсёды падарыць ім дом, увагу і сваю любоў. Бо відавочна, што сабакі сумуюць без свайго гаспадара і магчымасці быць яму адданым.

Але будзе выдатным, калі знойдуцца тыя, хто зможа ездзіць і дапамагаць у прытулку, адгукацца на нашы просьбы ў рэкламе, аўтадапамозе ці ў бытавых справах па дому, будзь то рамонт сантэхнікі альбо іншыя якія працы.

— Гэта ж такое задавальненне — правесці час з гэтымі гарэзамі, бо з імі ты забываеш пра ўсе свае праблемы!..

greenbelarus.info