Адукуй сябе пра Еўропу: абвешчаны другі набор
Адукацыя.Інфо ў партнёрстве з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае
набор навучэнцаў на другі вочна-завочны (Blended Learning) курс пра
Еўропу.
Удзельнікі цягам трохмесячнага курса тры разы сустрэнуцца на двухдзённых вочных сесіях у Беларусі ды Літве, у астатні час навучанне будзе праходзіць онлайн і займаць у сярэднім тры гадзіны на тыдзень.
А ты ведаеш?
Відэа было знята як творчае хатняе заданне ўдзельніцай першай Школы “Адукуй сябе пра Еўропу” Дзіянай Касякінай
Як гэта будзе?
У модулях курса, прысвечаных Еўропе ды Еўрапейскаму саюзу, сучасным беларуска-еўрапейскім адносінам, а таксама паглыбленню прадстаўлення ўдзельнікаў пра іх асабістае месца ў гэтай складанай структуры, у цябе будзе магчымасць палепшыць сваё разуменне сучаснай Еўропы.
Бонусам ты атрымаеш цэлы шэраг заданняў, накіраваных на паляпшэнне твайго валодання сучаснымі метадамі апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі ды кваліфікаваны персанальны фідбэк ад анлайн-ментараў. На жывых сустрэчах цябе чакаюць цікавыя эксперты, а таксама магчымасць пракачаць свае навыкі прэзентавання.
Удзельнікі
Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай.
Асабліва заахвочваем прыняць удзел у курсе моладзь з рэгіёнаў (арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе).
Мова
Асноўная інфармацыя курса будзе давацца на беларускай і рускай мовах, некаторыя матэрыялы будуць прадстаўленыя па-ангельску. Удзельнікі павінны валодаць ангельскай на ўзрозні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых тэкстаў. У рамках адбору мы можам таксама запрасіць цябе на караценькае анлайн-інтэрв’ю для праверкі валодання ангельскай мовай.
Умовы ўдзелу
Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат.
Бонусы
Лепшыя выпускнікі курса атрымаюць магчымасці індывідуальнай ментарскай падтрымкі ад Адукацыя.Інфо і Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, будуць мець перавагі пры адборы на іншыя праекты арганізатараў курса.
Заяўка
Хочаш даведацца больш і выказаць сваё меркаванне? Падавайся тут да 01.02.2018.
Даты вочных сесій: 17-18.02, 17-18.03, ды 12-13.05.2018
Глядзі водгукі ўдзельнікаў першага набора: