Адэскія ВНУ распусцілі студэнтаў да вясны: вучоба спыненая

Пра гэта рэгіянальнаму сайту 048 паведамілі выкладчыкі і студэнты Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Мечнікава (АНУ), Юракадэміі і Акадэміі харчовых тэхналогій.

Ілюстрацыйны здымак з сеціва

Ілюстрацыйны здымак з сеціва


Па іх словах, навучальныя ўстановы былі адкрыты да канца снежня, а ўжо з 1 студзеня ўсіх студэнтаў адпусцілі дадому. Ва ўніверсітэтах абвясцілі, што як мінімум да 26 лютага заняткаў не будзе.
Па словах выкладчыкаў АНУ, прычынай зрыву навучальнага працэсу стала тое, што ВНУ не могуць аплаціць ацяпленне навучальных карпусоў. Таксама з Новага года сталі дзейнічаць нарматывы па якасці святла ў аўдыторыях, і гэтую норму ў сілу фінансавых прычын не могуць дазволіць сабе навучальныя ўстановы.
Такая сітуацыя закранула большасць адэскіх ВНУ, афіцыйныя каментары будуць у панядзелак.
Паводле «Нашай Нівы»