Адміністрацыйную справу супраць Марыны Драбышэўскай спынілі

Адміністрацыйную справу па артыкуле 22.9 (парушэнне заканадаўства аб СМІ), якую склалі пасля першамайскага мітынгу ў Гомелі супраць рэгіянальнай карэспандэнткі «Новага Часу» Марыны Драбышэўскай, спынілі. 

drabyszeuskaja_1.jpg


Пра гэта Марына паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку:
Толькі што ў паштовай скрыні знайшла ліст з чыгуначнага РАУСа, у якім паведамляецца, што адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 ад 1 мая супраць мяне спыненая!
Вельмі цяжка ў гэта паверыць, але атрымліваецца, што цуды здараюцца!!!
Дзякуй усім, хто за мяне перажываў і хто не быў абыякавым!

ljzdyqidtrg.jpg

Я нават не ведаю як пракаментаваць сітуацыю, якая склалася,  — кажа Марына. — Гэта невялічкая, але перамога здаровага сэнсу над бязглуздай беларускай сістэмай, для якой правіл не існуе. Практыка паказала, што забраць у пастарунак і скласці пратакол могуць на журналіста любога СМІ, нягледзячы на тое, зарэгістраванае гэта СМІ ці не. На мой погляд, пасля гэтага, магчыма, супрацоўнікі міліцыі пачнуць хаця б глядзець, каго яны забіраюць і на каго складаюць пратаколы. Ну а я буду працаваць на ніве свабоды слова ў родным горадзе і надалей. 

У Гомелі затрымалі журналістку «Новага часу» (абноўлена). Фота, відэа


Першамай у Гомелі, або хто прыцягвае ўвагу да праблем