У Адэсе зноў лунае ўкраінскі сцяг
Адэскія прыхільнікі адзінай Украіны аб'явілі мабілізацыю. Усіх, хто ў стане абараніць свой горад ад прарасейскіх сепаратыстаў, заклікаюць збірацца ля Дзюка. Чым усё гэта скончылася? Чытайце наш анлайн.
"Калі міліцыя не ў стане выконваць свае абавязкі і абараняць грамадзян ад тэрарыстаў і сепаратыстаў, мы самі гатовыя гэта зрабіць", — запэўнівае адзін з актывістаў Майдана ў Адэсе.
Як перадае наш карэспандэнт Зміцер Галко, зараз ля помніка Дзюку сабралася некалькі тысяч чалавек, гатовых са зброяй у руках адстойваць спакой сваго гораду і адзінства краіны.
Спачатку людзі збіраюцца пазнаёміцца з новым начальнікам абластной міліцыі, каб паглядзець наколькі ён гатовы да рашучых дзеянняў. Пасля гэтага прыхільнікі адзінства Украіны рушаць да плошчы Кулікова поле, што ля Дому прафсаюзаў, каб нарэшце зняць расейскі сцяг.
Тых, хто не мае зброі, заклікаюць заставацца дома.
Наш карэспандэнт зараз на месцы падзей, мы будзем сачыць за сітуацыяй.
21.40. Людзі падышлі да кіраўніка міліцыі, каб задаць пытанні.
"Слава Украіне!", — гэта былі першыя словы начальніка міліцыі". "Украіна — адна. А Адэса — гэта неад'емная частка Украіны. Я нікаму не забараняю збірацца на мітынгі, каб выказаць свае думкі. Але мы нікому не дазволім заклікаць да сепаратызму. Перад законам павінны быць усе роўныя. Я не магу адказваць за тых, хто адпусціў затрыманных 2 мая, я толькі назначаны. Але я ва ўсім разбяруся і зраблю адпаведныя крокі. Я толькі прыехаў і палтары гадзіны, як выконваю свае абавязкі. Я прашу ў вас дапамогі, каб усталяваць законнасць у горадзе. Я гатовы ўсіх выслухаць", — сказаў новы кіраўнік адэскай міліцыі.
21.55. Сустрэча з кіраўніком міліцыі ператварылася ў імправізаваны мітынг. Людзі патрабуюць узбудзіць крымінальныя спрвы супраць усіх, хто вінаваты ў нападах на прыхільнікаў адзінства Украіны. Разабрацца з клінікамі, якія не хацелі прымаць і лекаваць параненых без грошай. змяніць кіраўніка вобласці.
"Мы не дазволім, каб зялёныя чалавечкі і сепаратысты расцягваць краіну на кавалкі", — сказаў прадстаўнік МУС, які прыехаў у Адэсу.
Мітынгоўцы патрабуюць, каб міліцыя штодня рабіла справаздачы пра тое, што зроблена, каб ачысціць горад ад сепаратыстаў.
22.00. Людзі збіраюцца ісці да Кулікова поля, скандуюць: "Здымем прапар разам!" Сотнік Мікалай звярнуўся да мітынгоўцаў, ён прапануе даць міліцыі шанец, каб яны выканалі сваё абяцанне і самі знялі расейскі сцяг.
22.05. Адзін з карэнных адэсітаў заклікаў пракантраляваць, ці здолее міліцыя зачысціць да 9 мая горад ад каларадаў.
Гучыць прапанова прагаласаваць: ісці на Кулікова поле ці даць міліцыі магчымасць сябе праявіць.
22.07. Усё ж людзі рушылі на Кулікова поле, скандуючы : "Слава Украіне! Героям слава!", спяваючы гімн.
22.30. Людзі падышлі да плошчы Кулікова поле. Гучыць заклік: "Лампадкі не біць, кветкі не ламаць".
Авангард калоны ўжо на Куліковым полі. Расейскага сцяга там ужо няма. Па перыметру стаіць ахова з арганізатараў акцыі, каб не дапусціць вандалізму.
22.35. Рыхтуецца падняцце сцяга Украіны на фагшток ля Дома прафсаюзаў.
22.40. Вяроўкі, каб падняць сцяг няма, яна абрэзана. Адзін з хлопцаў палез на флагшток, каб узняць сцяг Украіны. Людзі спяваюць гімн.
22.45. Хлопец ужо падняўся на сярэдзіну флагштока, але тут прынеслі нейкае прыстасаванне для падняцця сцяга.
22.50. Сцяг Украіны прымацоўваюць скотчам пад вокліч "Слава Украіне! Героям Слава!". Ён не на самым версе, як бы прыспушчаны, нібыта ў памяць пра загінулых. У памяць пра загінулых была аб'яўлена хвіліна маўчання. Пасля мітынгоўцы пачалі спяваць гімн Украіны.
23.00. Людзі пачалі разыходзіцца.