Начальніка адэскай міліцыі звальняюць пасля ўчорашніх падзей

У прэс-службе МУС кажуць, што звальненне Пятра Луцюка пакуль не набыло моц па фармальных прычынах. 



b9a077064949277ffeca4236b985326c.jpg

Разам з тым на экс-кіраўніка пачалі службовае расследаванне ў сувязі з працай міліцыі падчас трагічных падзей у Адэсе 2 траўня, паведамляе news.liga.net.
Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутычкі прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасійскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі, па афіцыйных звестках, 43 чалавекі. Некалькі соцень людзей траўмаваныя.
У Адэсе абвясцілі трохдзённую жалобу па загінулых.