Абвешчаны прысуды удзельнікам «Чарнобыльскага шляху»
Над затрыманымі ў суботу ўдзельнікамі «Чарнобыльскага шляху» праходзяць суды.
Суддзя Марына Фёдарава разглядае адміністратыўныя пратаколы (17.1 — дробнае хуліганства і 23.34 — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве КаАП) Дзяніса Карнова. Сведкі, супрацоўнікі міліцыі кажуць, што Карноў лаяўся, упіраўся ў міліцэйскі аўтамабіль. Прысуд — 20 сутак арышту.
У судзе і сябра Леаніда Смаўжа — Мікалай Колас. Пры затрыманні яго збівалі ў мікрааўтобусе. Скардзіцца, што анямела рука. Міколу Коласа судзіць Кірыл Палулех. Ён заявіў у судзе, што пратакол на яго складалі пад катаваннем, што яму не далі магчымасці пазваніць дамоў. Мікалай Колас пакараны арыштам на 15 сутак.
Справу Леаніда Смаўжа разглядае суддзя Лаўкова. Сведкай ў Смаўжа выступае Сыраватаў, камандзір групы АМАПа. Смоўж патлумачыў, што больш за 3 гадзіны іх трымалі тварам да сценкі у РАУСе на расцяжцы.
Уладзімер Новікаў, грамадзянін Расіі — 15 сутак арышту па 2 пратаколах за непадпарадкаванне міліцыі і хуліганства.
Аляксандру Курбаскіну — 20 сутак арышту.
Валерый Тамілін таксама атрымаў 20 сутак арышту. Суддзя Марына Фёдарава.
Разглядаецца справа Аляксандра Стукіна. Суддзя Марына Фёдарава абвясціла прысуд — 20 сутак арышту.