ААН: У выніку баявых дзеянняў на Данбасе загінулі больш за 3600 чалавек

ААН апублікавала новыя звесткі па колькасці забітых у Данецкай і Луганскай абласцях.



terror_donbass_large_article_big.jpg

Фота УНІАН

За час баявых дзеянняў на Данбасе загінула больш за 3600 чалавек, перадае ААН у сваім «Твітары».

«Мінімум 3627 асобаў загінулі (у тым ліку 298 ахвяраў аварыі рэйсу MH17) і 8446 чалавек паранена ва Усходняй Украіне па дадзеных на 30 верасня», — адзначаецца ў паведамленні.

23 верасня ААН паведамляла аб 3543 забітых на Данбасе.

belsat.eu