8 студзеня каля Цэнтральнага РУУС у Мінску падарвалі міліцэйскае аўто. МУС пацвердзіла (відэа)
У прэс-службе МУС паведамляюць аб затрыманні мужчыны, якога падазраюць у падрыве міліцэйскага аўтамабіля і кіёска «Табакерка».
Па дадзеных
следства, ён нібыта датычны да падрыву службовага аўтамабіля каля будынка УУС
адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска і «Табакеркі» на Старавіленскім тракце
каля дома №91.
У абодвух выпадках, па інфармацыі МУС, выкарыстоўвалася неўстаноўленая выбуховая прылада.
Затрыманаму мужчыну 45 гадоў, следчыя паведамляюць, што ўстаноўлена яго дачыненне да здзяйснення аналагічных падрываў у Цэнтральным раёне Мінска ў кастрычніку 2020 года. Яго дзеянні кваліфікавалі па артыкуле арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены паўторна).
Раней у сеціве з'явілася
інфармацыя ад мясцовых жыхароў аб выбуху каля Цэнтральнага РУУС у Мінску. Выбух
чулі ў ноч на 8 студзеня. Месца выбуху на наступны дзень было абгароджана.
Улады ніяк не каментавалі тое, што адбылося.
Паводле reform.by.