20 гадоў таму ў Беларусі адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары

У 1994 годзе ў першым туры прымалі ўдзел народны дэпутат Аляксандр Лукашэнка, прэм'ер Вячаслаў Кебіч, старшыня БНФ Зянон Пазняк, старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, лідар камуністаў Васілій Новікаў і старшыня Саюза аграрнікаўАляксандр Дубко.



wyb1994_7.jpg

Фота gazetaby.com

Паводле афіцыйных звестак, у першым туры Аляксандр Лукашэнка набраў 44,82%, Вячаслаў Кебіч — 17,33%, Зянон Пазняк — 12,82%, Станіслаў Шушкевіч — 10%, Аляксандр Дубко — 6%, Васіль Новікаў — 5%.

У другі тур, які прайшоў 10 ліпеня, выйшлі Лукашэнка і Кебіч. У выніку Лукашэнка перамог з пераканаўчай перавагай, набраўшы 80,1% галасоў выбаршчыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя